Кляўдыё Брава

чылійскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Кляўдыё Брава
Remove ads

Кля́ўдыё Андрэ́с Бра́ва Му́ньяс (па-гішпанску: Claudio Andrés Bravo Muñoz; нар. 13 красавіка 1983 году, Буін, Чылі) — колішні чылійскі футбаліст, брамнік. Бараніў колеры нацыянальнай зборнай Чылі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Клюбная кар’ера

«Колё-Колё»

У футбол Кляўдыё Брава прывёў бацька, запісаўшы ў школу «Колё-Колё». У прафэсійным футболе дэбютаваў у 2002 годзе. Дэбютаваў у асноўнай камандзе дзякуючы траўме Эдуарда Лёбаса. У 2003 годзе Брава сам атрымаў траўму, аднак пасьля стаў ключавым брамнікам сваёй каманды, а Лёбас пакінуў клюб.

«Рэал Сасьедад»

Пасьля перамогі ў Апэртуры 2006 году Брава перайшоў у гішпанскі «Рэал Сасьедад», падпісаўшы пяцігадовы кантракт і стаўшы самым маладым галкіпэрам Ля Лігі. Аднак у першым жа сэзоне каманда заняла перадапошняе 19 месца ў чэмпіянаце й вылецела ў Сэгунду, дзе выступала на працягу трох гадоў.

14 лютага 2010 году Брава забіў першы гол у сваёй кар’еры, са штрафнога, у гульні супраць «Хімнастыку», пры гэтым мяч быў пераможным, а гульня скончылася зь лікам 1:0[3]. Аднак неўзабаве пасьля гэтага ён перанёс цяжкую траўму калена, з-за якой быў вымушаны прапусьціць канчатак сэзону пераможны для баскаў.

На працягу двух наступных сэзонаў каманда знаходзілася ў сярэдзіне табліцы Ля Лігі, а ў сэзоне 2012—2013 гадоў Кляўдыё дапамог сваёй камандзе заняць 4 месца ў чэмпіянаце, што дало права яму й ягонай камандзе згуляць у Лізе чэмпіёнаў на наступны сэзон. У першай палове 2014 году згуляў 200 матч у чэмпіянаце за «Рэал Сасьедад».

Летам 2014 году перайшоў у «Барсэлёну».

Remove ads

Міжнародная кар’ера

У 2004 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах за нацыянальную зборную Чылі.

Дасягненьні

«Колё-Колё»:

  • Чэмпіён Чылі: 2006 (а)

«Барсэлёна»:

«Манчэстэр Сіці»:

«Бэтыс»:

Чылі:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads