Коньяспор Конья

турэцкі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

Коньяспор Конья
Remove ads

«Коньяспор» (па-турэцку: Konyaspor) — турэцкі футбольны клюб з гораду Коньі. Заснаваны ў 1922 годзе з назваў «Генчлербірлігі». Уладальнік Кубка Турэччыны (2017). Традыцыйнымі колерамі клюбу ёсьць зялёны і белы.

Хуткія факты Заснаваны, Горад ...
Remove ads

Гісторыя

Клюб быў заснаваны 22 чэрвеня 1922 году з назовам «Генчлербірлігі». У якасьці чэмпіёнаў рэгіянальнай футбольнай лігі Коньі клюб браў удзел у першым турэцкім нацыянальным чэмпіянаце ў 1924 годзе[2]. У 1965 годзе клюб аб’яднаўся з камандамі «Мэрамспору», «Сэльчукспору» і «Чымэнтаспору» і абраў новую назву — «Коньяспор». Новымі колерамі клюбу сталі чорны і белы. Урэшце, у 1981 годзе клюб чакала яшчэ адное ўз’яднаньне, то бок «Коньяспор» аб’ядналася з камандай «Конья Ідман Юрду», пераняўшы зялёна-белыя колеры дружыны. Па аб’яднаньні свой першы сэзон у 1981 годзе каманда правяла ў Другой лізе. Заўзятары мусілі чакаць на павышэньне ў клясе, якое, нарэшце, адбылося ў 1988 годзе, пасьля таго як каманда здабыла перамогу ў другім дывізіёне.

За часам сэзону 1988—1989 гадоў «Коньяспор» дакрочыў да паўфіналу Кубка Турэччыны, але былі выбіты адтуль будучым пераможцам турніру «Бэшыкташам». Пасьля некалькіх гадоў у найвышэйшым дывізіёне клюб у сэзоне 1992—1993 гадоў спыніўся на апошнім 16 месцы і быў вымушаны апусьціцца ў Другую лігу. Да вяртаньня «Коньяспору» прайшло шмат часу, і толькі праз 10 гадоў каманда вярнулася ў Супэрлігу (як на той час пачала звацца Першая ліга). У тым жа сэзоне 2003—2004 гадоў гульца з Коньі дасягнуў чвэрцьфіналу кубка краіны, але тамака быў выгуляны «Трабзанспорам» зь лікам 2:1 у дадатковы час. У 2004—2005 гадах каманду зноў дакрочыла да чвэрцьфіналу айчыннага кубка, нават выбіўшы з розыгрышу «Бэшыкташ». Аднак, прасунуцца далей клюб ня здолеў, бо ня даў рады ў матчы супраць «Дэнізьліспору», прагуляўшы зь лікам 5:4 паводле сэрыі пэнальці.

Remove ads

Склад

Актуальны на 15 лютага 2025 году
Больш інфармацыі №, Пазыцыя ...
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads