Копцкі каляндар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ко́пцкі калянда́р, таксама вядомы пад назвай Александрыйскі каляндар, выкарыстоўваецца Копцкай праваслаўнай царквой. Гэта каляндар заснаваны на старажытным Эгіпецкім календары.
Каб пазьбегнуць ссоўваньня каляндарных датаў па сэзонах у 238 годзе да н. э. цар Эгіпту Пталямей III Эвэргет паспрабаваў правесьці рэформу старажытнага календара, якая заключалася ў дадаваньні шостага эпагамэнальнага дня кожныя чатыры гады. Аднак, гэтая рэформа не была прынятая эгіпецкімі жрацамі і насельніцтвам, і ўвядзеньне новага календара было адкладзенае да 25 году да н. э., калі эгіпецкі каляндар быў рэфармаваны рымскім імпэратарам Актавіянам Аўгустам, які захаваў сынхранізацыю эгіпецкага календара з новаўведзеным юліянскім календаром. Новы каляндар атрымаў назву копцкага. Ягоныя гады і месяцы супадаюць з гадамі і месяцамі этыёпскага календара, але маюць розныя нумары і назвы.
Remove ads
Копцкі год
Копцкі год — гэта палепшаны грамадзянскі год старажытнага эгіпецкага календара, які захаваў ягоны падзел на тры сэзоны па чатыры месяцы кожны. Тры сэзоны згадваюцца ў спэцыяльных малітвах копцкай літургіі. Гэты каляндар ужываецца дагэтуль ва ўсім Эгіпце фэрмэрамі для вызначэньня часу сельскагаспадарчых работаў. Копцкі каляндарны год складаецца з 13 месяцаў: 12 месяцаў па 30 дзён і дадатковы месяц зь 5 ці 6 дзён, у залежнасьці ад таго, высакосны год альбо просты. Год пачынаецца 29 жніўня па Юліянскім календары, альбо 30 жніўня, калі наступны год — высакосны. Высакосны год у копцкім календары вызначаецца па тых жа правілах, што і ў Юліянскім календары, такім чынам шасьцідзённы 13-ы месяц заўсёды папярэднічае юліянскаму высакоснаму году.
На першы дзень копцкага году прыходзіцца сьвята «Neyrouz». Ягонае сьвяткаваньне трапляе на першы дзень месяца тота — першы месяц копцкага календара, які з 1901 да 2098 гадоў трапляе на 11 верасьня грыгарыянскага календара альбо на 12 верасьня, калі наступны год — высакосны. Эра ў копцкім календары пачанаецца з 284 году — году, калі да ўлады прыйшоў імпэратар Дыяклетыян, чыё кіраваньне адзначалася глябальнымі рэформамі ў рымскай дзяржаве, а таксама перасьледам хрысьціянаў. Адсюль паходзіць і назва эпохі календара: па-лацінску: Anno Diocletiani — ад Дыяклетыяна, альбо па-лацінску: Anno Martyrum — ад пакутнікаў (A.M.). Абрэвіятура A.M. таксама часта выкарыстоўваецца ў габрэйскім календары — па-лацінску: Anno Mundi; абрэвіятура A.D. трывала замацавалася ў хрысьціянскай царкве як па-лацінску: Anno Domini і ў дачыненьні Дыяклетыяна не выкарыстоўваецца.
Для таго, каб вылічыць нумар копцкага календара неабходна адняць зь ліку юліянскіх гадоў 283, калі гэты год зьяўляецца высакосным, альбо 284 у астатніх выпадках.
Remove ads
Копцкія месяцы
Назвы месяцаў у копцкім календары:
Remove ads
Глядзіце таксама
- Эгіпецкі каляндар
- Этыёпскі каляндар
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads