Корань

орган вышэйшых расьлінаў From Wikipedia, the free encyclopedia

Корань
Remove ads
Remove ads

Ко́рань — восевы, (звычайна) падземны вэгетатыўны орган вышэйшых расьлінаў, які валодае неабмежаваным ростам у даўжыню і станоўчым геатрапізмам. Корань ажыцьцяўляе замацаваньне расліны ў глебе і забясьпечвае паглынаньне і правядзеньне вады з растворанымі мінэральнымі рэчывамі да сьцябла і лісьця.

Thumb
Ко́рань

На корані няма лісьця, у клетках кораня няма хларапластаў.

Акрамя асноўнага кораня, многія расьліны маюць бакавыя і прыдатачныя карані. Сукупнасьць усіх каранёў расьліны завуць каранёвай сыстэмай. У выпадку, калі галоўны корань малаважна выяўлены, а прыдатачныя карані выяўлены значна, каранёвая сыстэма завецца валасьніковістай. Калі галоўны корань выяўлены значна, каранёвая сыстэма завецца стрыжневай.

Некаторыя расьліны адкладаюць у корані запасныя пажыўныя рэчывы, такія ўтварэньні завуць карняплодамі. Кораньсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads