Коцел

From Wikipedia, the free encyclopedia

Коцел
Remove ads

Коцел (па-славацку: Koceľ, *833 — † 876) князь Блатэнскага княства на тэрыторыі сучаснай заходняй Вугоршчыны, сын князя Прыбіны і яго баварскай жонкі. Атрымаў баварскае імя Gozil (Chozil), якое гучала ў славянскім варыянце як «Коцел».

Хуткія факты Князь, Блатэнскі князь ...

Пасьля сьмерці свайго бацькі прыкладна ў 861 годзе стаў князем у Блатэнскага княства.

Адыграў важную ролю ў падтрымцы хрысьціянства, калі ў яго сталіцы Блатнаградзе ў Паноніі ў 867 годзе гасьцявалі Кірыла і Мятод, падчас іх падарожжа да Рыма. Салюнскія браты пераканалі Коцела ў неабходнасьці распаўсюджваньня славянскай літургіі і выхавалі ў Блатнаградзе прыкладна пяцьдзясят вучняў.

Thumb
Блатэнскае княства

На мяжы 869/870 гадоў папа Адрыян II пасьвяціў Мятод ў архіепіскапа Паноніі, пра што яго прасіў і Коцел. Аднак землі князя не пазьбеглі ўплыву Рыму і надалей. Напярэдадні 14 траўня 873 году новы папа рымскі Ян VIII даслаў Коцелу ліст, у якім папракаў яго, і прасіў каб яго ўладаньні «ачысьціліся ад пралюбадзейства і іншых язычніцкіх звычаяў». Пазьней папа даслаў яшчэ адзін ліст, у якім называе двух мужчын, здаецца Коцелевых вяльможаў, якія здрадзілі сваіх жонак. Пантыфік прасіў Коцела, каб той забараніў разводы ў яго валадастве. З абодвух лістоў вынікае, што Рым быў вельмі добра праінфармаваны аб сытуацыі ў Паноніі. Гэта абумоўлена тагачасным зьнешнепалітычным становішчам. Коцел быў падпарадкаваны Усходнефранкскаму каралеўству, і таму Рым быў лепш інфармаваны пра падзеі ў яго княстве, чым пра незалежныя зямлі, як напрыклад Вялікую Маравію.

Дасюль таямніца з-за чаго памёр князя Коцел. Пасьля яго сьмерці княства атрымалі ў спадчыну сыны Віліям і Энгелшалк. Але не на доўгі час, таму што ў 882—884 гадах князь Сьвятаполк I на былых уладаньнях Коцела зьдзейсьніў некалькі палітычных чыстак, пасьля чаго гэтыя землі ўключыў у склад Вялікай Маравіі.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads