Кошык
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ко́шык — традыцыйна, гэта плецены выраб з дубцоў вярбы, драніцы, лубу бярозы, саломы, чарота і іншых матэрыялаў. Выкарыстоўваецца для збору ягад, грыбоў, гародніны, арэхаў, пераноскі й захоўваньні розных запасаў, а таксама прадметаў хатняга ўжытку.

Суцэльныя кошыкі часам робяцца з паперы, тканіны і іншых матэрыялаў, адрозьніваючыся ад скрынак валюхатым верхам, і бываюць бяз вечкаў, ці з плоскімі вечкамі. Па форме яны могуць быць прастакутнымі, квадратнымі, авальнымі, паўсфэрычнымі.

Remove ads
Гісторыя
Плеценыя вырабы з розных расьлінных матэрыялаў былі вядомыя яшчэ ў Старажытным Эгіпце. Пры раскопках у магіле Тутанхамона былі выяўлены два плеценыя крэслы, якія добра захаваліся й выглядаюць цалкам сучасна.
У Старажытным Рыме патрыцыі ляжалі на ложах, зробленых з дубцоў вярбы. Адно зь іх, выраб якога датуецца II стагодзьдзем новай эры, захоўваецца ў музэі Трэвэ.
Асабліва шырокае распаўсюджваньне плеценыя вырабы атрымалі ў другой палове XIX і пачатку XX стагодзьдзяў.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Кошык — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads