Краснасельскі пасялковы савет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ваўкавыскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Краснасе́льскі пасялковы савет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ваўкавыскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Краснасельскі.

Гісторыя

12 кастрычніка 1940 году створаны Краснасельскі сельсавет у складзе Ваўкавыскага раёну Беластоцкай (з 20 верасьня 1944 году — Гарадзенскай) вобласьці БССР. Цэнтар — вёска Краснае Сяло. 30 красавіка 1958 году вёска Краснае Сяло пераўтвораная ў працоўны пасёлак Краснасельскі. 7 чэрвеня 1958 году Краснасельскі сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзеныя ў падпарадкаваньне наваствораных Краснасельскага і Роскага пасялковых саветаў.[1] 2 кастрычніка 1959 году да пасялковага савету далучаная частка скасаванага Мачулінскага сельсавету. 24 чэрвеня 1968 году Краснасельскі атрымаў афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу.

18 кастрычніка 2013 году пасялковы савет ператвораны ў сельсавет[2].

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва пасялковага савету паводле перапісу 2009 году (10 населеных пунктаў без Краснасельскага) — 820 чалавек[3], зь іх 76,6 % — беларусы, 16,8 % — палякі, 4,8 % — расейцы[4].

Населеныя пункты

  • 1 студзеня 1974 году — 10[5]
  • 1 студзеня 1981 году — 10[6]
  • 1 студзеня 1986 году — 11[7]

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads