Кратовая нара
гіпатэтычны касьмічны аб’ект From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Крато́вая нара́, чарвято́чына — канцэпцыя, якая апісвае разьвязаньне раўнаньняў Айнштайна: нетрывіяльнае разьвязаньне структуры парадоксу Эрэнфэста. Упершыню яны былі апісаны ў 1916 г. Аўстрыя фізікі Людвігам Фламам і зноў у 1935 г. Альбертам Эйнштэйнам і Натанам Розэнам. Таму іх таксама называюць мостам Эйнштэйна-Розэна[1]. Англійскі тэрмін чарвяточына быў уведзены Джонам Арчыбальдам Уілерам у 1957 годзе[2], якая злучае розныя пункты ў прасторы-часе. Кратовую нару можна ўявіць як тунэль з двума выхадамі, кожны зь якіх знаходзіцца ў іншым пункце прасторы-часу (то бок у іншым месцы і ў іншы момант часу), альбо як абстрактную біекцыю прастора-часавага кантынуўму. Яшчэ больш дакладней яна апісваецца як асымптатычная праекцыя мнагастайнасьці Калябі — Яў, выяўленай у анты-дэсытэравай прасторы.

Кратовыя норы адпавядаюць агульнай тэорыі адноснасьці, аднак невядома, ці існуюць на самой справе.
Кратовая нара можа злучаць як надзвычайна вялізарныя адлегласьці — мільярды сьветлавых гадоў, так і кароткія — некалькі мэтраў, розныя сусьветы альбо розныя пункты часу[3].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads