Краязнаўчая газета
беларуская газэта From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Краязнаўчая газета — тыднёвік, які выдаецца з красавіка 2003 году, заснаваны Беларускім фондам культуры. Галоўны рэдактар Максім Гальпяровіч (з 2022 году).
На старонках выданьня зьмяшчаюцца артыкулы мясцовых краязнаўцаў, прысьвечаныя гісторыі і традыцыям рэгіёнаў нашай краіны, дасьледаваньні навукоўцаў пра гісторыю, этнаграфію, фальклор і архітэктуру, пра гістарычныя падзеі і асобаў, а таксама эсэ пра землякоў, якія праславіліся не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі.
Лёс газэты напрыканцы 2021 году “трымаўся на валаску”, бо ад каронавірусу раптоўна памёр яе рэдактар Уладзімер Пучынскі. Аднак выданьне ўзначаліў гісторык Максім Гальпяровіч[1]
У 2022 годзе на Радыё Марыя пачалі выходзіць аўдыё агляды «Па старонках краязнаўчай газеты» [2]
У студзені 2023 году наклад газэты складаў 560 асобнікаў (напачатку 2022—403 асобнікі).
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads