Крумянкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Крумянкі
Remove ads
Remove ads

Крумя́нкі[1] (вусныя назвы — га́лы[2], ля́жкі, гузно[3], за́дніца, се́даўка, се́дніца[4]) — мяккія тканкі задняй і лятэральнай паверхні таза, прадстаўленыя крумянковымі цягліцамі, падскурнай тканкі і скурай. Кожная з крумянак абмежаваная зьверху вобласьцю паясьнічна-крыжавога ромба (Міхаэліса) і крылом падуздыхавай косткі, зьнізу — падкрумянковай зморшчынай і прамежнасьцю, а збоку — вобласьцю вялікага вяртлюга сьцягна.

Thumb
Жаночыя крумянкі

Крумянкі мужчын і жанчын маюць прыкметныя анатамічныя адрозьненьні. Крылы падуздыхавых касьцей у жанчын разгорнутыя ў большай ступені, чым у мужчын; больш шырокі лабковы вугал (90-100° і 70-75° адпаведна). Жаночы таз ў цэлым шырэй за мужчынскі, але менш глыбокі. У крумянковых вобласьцях у жанчын адкладаецца больш тлушчавай тканкі. Існуюць некаторыя плоцевыя адрозьненьні і ва ўзаемаразьмяшчэньні сьцегнавой косткі і костак таза, што абумоўлена розным вуглом ўваходу галовак сьцегнавых костак у вяртлюжныя западзіны (у мужчын — 40°, у жанчын — 45°).

Remove ads

Крыніцы

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads