Kryvakryž

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Kryvakryž» (таксама Крывакрыж) — крыўскі нэафолк-праект Алеся Мікуса.

Хуткія факты Гады, Месца ўтварэньня ...
Remove ads

Мінуўшчына

Дэбютны выступ адбыўся 6 красавіка 2008 году на фэстывалі «Crivia Aeterna» у Менску. Першы альбом выйшаў на музычным лэйбле «Crivia Records» у сакавіку 2009 году пад назовам «Malitvy vainy» (Малітвы вайны).[1] Перад гэтым у 2008 годзе ў Летуве ўбачыў сьвет дыск зь лірычнымі кампазыцыямі «У каралеўскіх далонях», палову песень якога створаны Крывакрыжам. У 2014 годзе выпушчаны другі альбом (часам альбом пазначаецца як аўтарскі альбом Алеся Мікуса) «Рамантыка».[2] Песьні з гэтага альбому напісаны на словы Янкі Купалы, Тодара Кляшторнага й Ўладзімера Дубоўкі. Фактычна праект скончыў сваё існаваньне пасьля выпуску «Рамантыкі», бо потым пад гэтай назвай выступаў не было ды навінаў пра «Крывакрыж» няма.

Remove ads

Склад

  • Алесь Мікус — клявішныя, сьпеў
  • Ларыса Праабражэнская — скрыпка
  • Сяргей Мікалаенка — віялянчэль
  • Вольга Ўласенка — акардэон
  • Дзьмітры Касьцюшка — труба

Творчасьць

  • У каралеўскіх далонях (2008)
  • Malitvy vainy (2009)
  • Рамантыка (2014)

Цікавосткі

  • Песьня «Белы легіён» з альбому «Malitvy vainy» запісаная як неафіцыйны гімн ужо спынілай сваё існаваньне арганізацыі «Белы легіён».

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads