Крывячышчаньне

From Wikipedia, the free encyclopedia

Крывячышчаньне
Remove ads

Крывячы́шчаньне[1], таксама крывяцэ́джаньне[2] або гемадыяліз (ад грэц. αἷμα — кроў і грэц. διάλυσις — «расклад», «аддзяленьне») — мэтад пазанырачнага ачышчэньня крыві пры вострай і хранічнай нырачнай няздатнасьці. У часе крывячышчаньня адбываецца выдаленьне з арганізму таксычных прадуктаў абмену рэчываў, нармалізацыя парушэньняў воднага і электралітнага балянсаў.

Thumb
Апарат для крывячышчаньня INNOVA

Варта адрозьніваць крывячышчаньне (пры якім ачышчэньне крыві ажыцьцяўляецца праз штучную мэмбрану з ужываньнем апарата «штучная нырка») ад пэрытанэальнага чышчаньня (пры якім ачышчэньне крыві ажыцьцяўляецца за кошт зьмены адмысловых рашчынаў у чэраўнай паражніне, а ў якасьці мэмбраны выступае брухавіна пацыента) і кішачнага чышчаньня (прамываньне сьлізьневай абалонкі кішачніка умерана гіпэртанічнымі рошчынамі).

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads