Крыжовае скляпеньне

From Wikipedia, the free encyclopedia

Крыжовае скляпеньне
Remove ads

Крыжовае скляпеньнескляпеньне, якое ўтвараецца шляхам скрыжаваньня двух скляпеньняў цыліндрычнай або корабавай формы аднолькавай вышыні пад прамым вуглом. Ужываўся для перакрыцьця квадратных, а часам прамавугольных у пляне памяшканьняў. Можа абапірацца на апоры (слупы, калёны) па вуглах, што дазваляе засяродзіць нагрузку толькі на вуглавых апорах.

Thumb
Рэнэсансавыя крыжовыя сэкцыі ў царкве Сьвятой Марыі у Вэнэцыі
Thumb
Крыжовае скляпеньне
Thumb
Гатычнае крыжовае скляпеньне

Гатычнае крыжовае скляпеньне, якое ўяўляе сабой каркасную канструкцыю ў выглядзе сеткі нэрвюр, на якія абапіраюцца распалубкі. Характэрным зьяўляецца выразна выяўленыя прафіляваныя дыяганальныя рэбры, якія складаюць асноўны рабочы каркас, які ўспрымае асноўныя нагрузкі. Распалубкі выкладваліся як самастойныя малыя скляпеньні, якія абапіраюцца на дыяганальныя рэбры.

Крыжовыя скляпеньні шырока выкарыстоўваліся ў архітэктуры Старажытнага Рыму і Бізантыі. Заходнеэўрапейская готыка аддавала перавагу крыжовым скляпеньням, максымальна іх разьваваючы ў бок сьпічастасьці.

Купал, пастаўлены з барабанам на крыжовае перакрыцьце называецца крыжова-купальным скляпеньнем.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads