Крыланавыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Крыла́навыя (Pteropodidae) — сямейства клясы сысуноў, уключае каля 46 родаў і 200 відаў. Сямейства мае трапічнае і субтрапічнае распаўсюджаньне ў Афрыцы, Азіі, Аўстраліі, на астравах рэгіёну. Крыланавыя звычайна сустракаюцца ў лясах; некалькі відаў насяляюць саванавыя месцы пражываньня. Жывуць адзінкава альбо невялікімі групамі. У асноўным яны адпачываюць на дрэвах і ў меншай ступені выкарыстоўваюць пячоры і шахты. Крыланавыя — пладаядныя і нэктараядныя; некаторыя віды таксама ядуць кветкі расьлінаў. Драпежныя птушкі і сысуны, а таксама зьмеі і буйныя яшчаркі могуць паляваць на крыланавых. Крыланавыя, як вядома, жывуць ня менш за 30 гадоў, як у няволі, так і ў дзікай прыродзе. Члены сямейства ўключаюць самых буйных кажаноў вагой да 1,5 кг і размахам крылаў да 1,2 м; але ёсьць і малыя — вагой 13 г і размахам крылаў 245 мм. Лыч адносна доўгі, вочы вялікія, вонкавыя вушы простыя. Роды Nyctimene і Paranyctimene ёсьць выключэньнямі, бо ўтрымліваюць трубчастыя адтапыраныя ноздры. Крыланавыя важныя для распаўсюджваньня і апыленьня эканамічна важных расьлінаў[1][2].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads