Крыніца права

зьнешні спосаб выражэньня і замацаваньня правапалажэньня. From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Крыніца права — зьнешні спосаб выражэньня і замацаваньня нормы права (правапалажэньня).

У I стагодзьдзі на н. э. панятак увёў рымскі гісторык Тытус Лівіюс у працы «Гісторыя ад заснаваньня гораду». Пры апісаньні распрацоўкі і прыняцьця «12 табліцаў» у якасьці асноватворнай крыніцы рымскага права Тытус Лівіюс згадваў, што яны, «нягледзячы на цэлую гару нагрувашчаных адзін на аднаго законаў, застаюцца вытокам усяго дзяржаўнага і грамадзянскага права»[1].

Remove ads

Віды

Ва ўсялякай прававой сям’і існуе 6 відаў крыніц права: прававы звычай, прававы прэцэдэнт, дамова нарматыўнага зьместу, правазнаўства (дактрына), Сьвятое пісаньне (царкоўныя правілы) і нарматыўны прававы акт (НПА)[2].

Існуе 10 відападзелаў крыніц права.

  • Паводле галіны паходжаньня: унутрыдзяржаўныя і міжнародна-прававыя.
  • Паводле прававой значнасьці: асноўныя — парадкуюць грамадзкія дачыненьні па сутнасьці і ў поўным абсягу, дадатковыя — удакладняюць асноўныя крыніцы правы. Два з 6 крыніц права вылучаюць у якасьці асноўных на падставе вядучасьці адной з 3-х праяваў права: калі прававых дачыненьняў, то асноўныя — прававы звычай і прававы прэцэдэнт; калі прававой сьвядомасьці, то — правазнаўства і Сьвятое пісаньне; калі нарматыўнай часткі права, то — нарматыўны прававы акт і дамову нарматыўнага зьместу.
  • Паводле прызначэньня: першасныя і другасныя. Першасныя віды зьмяшчаюць зыходныя для парадкаваньня грамадзкіх дачыненьняў палажэньні, якіх не існавала ў прававой сям’і да іх стварэньня адпаведнымі ўстановымі.
  • Паводле гістарычнага разьвіцьця: першасныя — прававы звычай, прававы прэцэдэнт і дамова нарматыўнага зьместу; другасныя — правазнаўства (дактрына), Сьвятое пісаньне і нарматыўны прававы акт. Першасныя віды ўтварыліся на найбольш раньняй ступені існаваньня права ў выглядзе правадачыненьняў.
  • Паводле прававой вагі (плошчы прававога поля, міжвідавой прававой сілы): галоўная, асноўная і дадатковыя.
  • Паводле спосабу замацаваньня: пісьмовыя (пісаныя) і вусныя (непіса́ныя). У вусным выглядзе могуць існаваць прававы звычай і дамова нарматыўнага зьместу.
  • Паводле спосабу наданьня прававой значнасьці: афіцыйныя (нарматыўная замацаваныя, цывілізаваным шляхам) і неафіцыйныя (маўкліва прызнаваныя, традыцыйным шляхам).
  • Паводле распаўсюджанасьці ў прававых сем’ях: традыцыйныя — 6 відаў, якія існуюць ва ўсялякай прававой сям’і; нетрадыцыйныя — астатнія афіцыйны прызнаныя.
  • Паводле віду прававой сям’і: тыповыя і нетыповыя (дырэктыва прэзыдэнта Беларусі і НПА каапэратыву й прафсаюзу).
  • Паводле адпаведнасьці ўзору: клясычныя і мадыфікаваныя. Клясычныя віды ўлучаюць усе 6 відаў традыцыйных крыніцаў права. Мадыфікаваныя віды атрымліваюцца ў выніку зьмяненьня традыцыйных крыніцаў (заключэньне Канстытуцыйнага суду і пастанова Пленуму Вярхоўнага суду)[3].
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads