Крыптавалюта
лічбавая валюта From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Крыптавалю́та — лічбавая валюта з выкарыстаньнем шыфраваньня ў транзакцыях, пераказах і стварэньні дадатковых плацёжных адзінак. Крыптавалюты маюць характар альтэрнатыўнай ды віртуальнай валюты і ня маюць банкнотаў ці манэтаў.
Першай дэцэнтралізаванай крыптавалютай стаў біткойн у 2009 року[1]. З таго часу зьявілася больш за тысячу іншых падобных валютаў.
Апісаньне
У цэнтралізаванай банкаўскай і эканамічнай сыстэмах памер грашовай масы кантралюецца ўрадам альбо фінансавай установай[2]. Дэцэнтралізаваная крыптавалюта атрымліваецца ў калектыўнай сыстэме крыптавалютаў у памеры, вызначаным пры стварэньні гэтай сыстэмы і публічна вядомым. Тэхнічная сыстэма, на якой заснаваныя дэцэнтралізаваныя крыптавалюты, створаная невядомым чалавекам (ці групай асобаў), вядомым як Сатосі Накамота[3].
Бясьпека, цэласнасьці і балянс грасбуху(en) ў крыптавалютных сыстэмах падтрымліваюцца ўзаемна недаверлівымі супольнасьцямі асобаў, вядомых як «здабытчыкі» — карыстальнікі, якія прадастаўляюць уласныя кампутары на спраўджваньне і адзнаку транзакцыяў. Здабытчыкі фінансава зацікаўленыя ў падтрымцы бясьпекі крыптавалютнага грасбуху.
Большасьць крыптавалютаў арыентаваная на паступовае зьмяншэньне грашовай вытворчасьці, то бок існуе пэўная канчатковая колькасьць крыптавалюты, падобна як са здабычай каштоўных мэталаў[4].
Remove ads
Мінуўшчына
У 1998 Вэй Дай апублікаваў апісаньне «б-грошай» — ананімнай разьмеркаванай электроннай грашовай сыстэмы[5]. Неўзабаве Нік Саба стварыў «бітзолата»[6]. Падобна да будучых крыптавалютаў, бітзолата было электроннай валютнай сыстэмай, якая патрабавала ад карыстальнікаў запуску функцыі доказу выкананай работы з шыфраваньнем і публікацыяй атрыманых вынікаў.
У 2009 року распрацоўнік пад псэўданімам Сатосі Накамота стварыў першую дэцэнтралізаваную крыптавалюту — біткойн — якая выкарыстоўвала ў якасьці пацьверджаньня выкананай работы крыптаграфічную хэш-функцыю SHA-256[7]. У красавіку 2011 у спробе стварэньня дэцэнтралізаванае сыстэмы дамэнных імёнаў зьявілася валюта Namecoin, што ўскладніла б інтэрнэт-цэнзуру. У верасьні 2012 году ў ЗША выпусьцілі крыптавалюту рыпл, якая з 2018 году стала складаць канкурэнцыю для «Таварыства сусьветнай міжбанкаўскай фінансавай сувязі» (ТСМФС; анг. SWIFT, Бэльгія)[8].
Remove ads
Беларусь
У ліпені 2017 г. журналіст беларускамоўнай газэты «Новы час» Дзяніс Лаўнікевіч зьвярнуўся да ІТ-мэнэджара Сяргея Лаўрычэнкі для стварэньня крыптавалюты. За працу ўзяўся шэраг праграмістаў і вэб-дызайнэраў. 13 верасьня 2017 г. прайшла першая транзакцыя між электроннымі гаманцамі стваральнікаў крыпта-талера. Наступную пару тыдняў праходзіла выпрабаваньне апраграмаваньня і выпраўленьне памылак. 6 кастрычніка 2017 г. запусьцілі вэб-сайт пра крыпта-талер. Агульную колькасьць талераў, якую можна выпусьціць, абмежавалі 23,333 млн пры дапамозе матэматычнай формулы. Да пачатку 2018 г. цана талера вырасла зь некалькіх цэнтаў да даляра. Вартасьць усіх выпушчаных талераў склала $1 млн[9]. «Талер» стварылі ў якасьці разьмеркаванай крыптавалюты на тэхналёгіі блёкчэйн і альгарытме SHA-256[10]. Да канца лістапада 2017 г. пралічылі 9,5 тыс. блёкаў «Талера»[11]. Да канца 2017 г. здабылі 3 млн талераў[12].
21 сьнежня 2017 г. А. Лукашэнка падпісаў Дэкрэт № 8 «Аб разьвіцьці лічбавай эканомікі», паводле якога вызваліў гандаль крыптавалютамі ад падаткаабкладаньня да 1 студзеня 2023 году (на 5 гадоў)[13].
Люты 2018, каманда талера перадала прэмайн 700 000 TLR праекту віртуальнай краіны Вейшнорыя[14].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads