Крыстыян Сапата
калюмбійскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Крыстыян Сапата (па-гішпанску: Cristián Eduardo Zapata Valencia; нар. 30 верасьня 1986 году, Падыльля, Калюмбія) — калюмбійскі футбаліст, абаронца клюбу «Атлетыка Букараманга» і нацыянальнай зборнай Калюмбіі.
Стрыечны брат Крыстыяна Дуван — гулец «Аталянты»[4]. Выхаванец клюбу «Дэпартыва» з Калі. 31 жніўня 2005 году падпісаў шматгадовае пагадненьне з «Удынэзэ»[5], у складзе якога гуляў шэсьць гадоў. У складзе «Ўдынэзэ» двойчы выступаў у Лізе Эўропы[6]. Перайшоў у «Вільярэал», але пасьля сэзону 2011—2012 гадоў клюб перайшоў у Сэгунду, што вымусіла Крыстыяна вярнуцца ў Італію, на гэты раз у «Мілян»[7]. Першы сэзон ён выступаў за «Мілян» на правах арэнды, у 2013 годзе ягоны кантракт зь «Вільярэалам» быў набыты за 6 мільёнаў эўра. У студзені 2019 году пад час матчу з «Джэноа» атрымаў траўму і быў вымушаны прапусьціць каля месяцу[8]. 30 чэрвеня 2019 году кантракт Крыстыяна з клюбам «Мілян» скончыўся[9]. і клюб ня стаў падпісваць новы[10]. У ліпені 2019 году Крыстыян падпісаў кантракт з клюбам «Джэноа» тэрмінам на два гады[11].
У складзе зборнай Калюмбіі выступаў у розыгрышы Кубку Амэрыкі 2019 году[12].
Remove ads
Дасягненьні
«Мілян»:
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2016
«Атлетыка Насьяналь»:
- Уладальнік Супэркубка Калюмбіі: 2023
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads