Крэпасьць Сокал
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Крэпасьць Сокал была збудавана па загадзе Івана Жахлівага ў сьнежні 1566 году пры ўпадзеньні рэчкі Нішчы ў Дрысу. Яна была абкружана валам, ровам і 11 драўлянымі вежамі.

Крэпасьць уяўляла сабою значнае ўмацаваньне, аднак праіснавала ўсяго трынаццаць гадоў і была спалена 11 верасьня 1579 году войскамі Рэчы Паспалітай. Пад час аблогі Полацку тут прыпыніліся войскі маскоўцаў, пасланыя на падтрымку абкладзенаму маскоўскаму гарнізону, што замінала арміі Стэфана Баторыя. Гэта адклала час здачы Полацка і прымусіла сканцэнтраваць значныя сілы пры ўзяцьці крэпасьці.
Remove ads
Глядзіце таксама
Літаратура
- Брэжго, Б. Замкі Віцебшчыны. Вільня, 1933.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads