Ксенія Львова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ксе́нія Сярге́еўна Льво́ва (20 жніўня [ст. ст. 8 жніўня] 1897 — 1968) — савецкая пісьменьніца. Ляўрэатка Сталінскай прэміі трэцяй ступені (1950).
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзілася 20 жніўня [ст. ст. 8 жніўня] 1897 ў месьце Пружаны (цяпер у Берасьцейскай вобласьці Беларусі) у сям’і дробнага служачага. Скончыла курсы замежных моваў. З 1922 была выязной карэспандэнткай самарскай газэты «Волжская коммуна», агітатаркай у вёсцы. Пазьней жыла і працавала ў Сыбіры.
Творчасьць
Літаратурную дзейнасьць пачала ў Самары, друкуючы нарысы пра савецкую вёску. У 1930 року яны выйшлі асобным выданьнем пад назвай «Сіла сталі». У 1929 у часопісе «Сибирские огни» зьявілася першая аповесьць Ксеніі Львовай «Будні», якая апісвала клясавую барацьбу ў вёсцы. Яна ўвайшла ў кнігу «Апавяданьні» (1939) пад назвай «У годзе дваццаць восьмым». Матэрыял, сабраны ў працэсе агітатарскай працы ў вёсках сярэдняй Волгі, быў пакладзены ў аснову раману «Высокі вецер» (1935).
П’еса «Ад абразоў да барыкадаў» (1930) апавядае пра падзеі 9 студзеня 1905 року.
У нарысах «Людзі аднаго калгасу» (1947) і «Жывыя душы» (1948) распавядаецца пра новых людзей калгаснай вёскі, пра выхаваньне сацыялістычнага стаўленьня да працы.
Аповесьць «На лясной паласе» — першы твор савецкай літаратуры пра сталінскі плян пераўтварэньня прыроды. Раман «Алена» (1955) пра мікрабіёлягаў быў падзьвергнуты крытыцы за сэнтымэнтальнасьць і безгустоўнасьць.
Remove ads
Узнагароды
- Сталінская прэмія трэцяй ступені (1950) за аповесьць «На лясной паласе»
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads