Ктулху

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кту́лху — мітычная пачвара, прыдуманая амэрыканскім пісьменьнікам Говардам Лаўкрафтам. Упершыню ўзгадваецца ў апавяданьні «Покліч Ктулху» у 1928.

Зьнешні выгляд і месца існаваньня

Ктулху падобны адначасова на васьмінога (галава), цмока (крылы на сьпіне), чалавека (тулава). Дакладныя памеры невядомыя, але можна меркаваць, што Ктулху дастаткова вялікі, бо адзін з герояў твора назваў яго падобным да «хадзячае гары».

Належыць да роду Старажытных. Ляжыць у сьне, падобным да сьмерці (верагодна, коме) на вяршыні затопленага гораду Р’льех пасярод Ціхага акіяну. Калі зоркі «трапна сыходзяцца», горад паўстае з вады й Ктулху прачынаецца.

Remove ads

Культ Ктулху

Таксама паводле твораў Лаўкрафта, па ўсёй Зямлі існуюць групы культыстаў, якія прыносяць Ктулху чалавечыя ахвяраваньні, шалеюць, таньчаць і ўвесь час чытаюць закляцьце: «Пх’нглуі мглв’нафх Ктулху Р’льех вгах’нагл фхтагн», што прыкладна перакладаецца як «Дома ў Р’льеху мёртвы Ктулху чакае й бачыць сны».

Ктулху здольны ўплываць на чалавечы розум, аднак з-за таго, што Р’льех амаль увесь час знаходзіцца пад вадою, Ктулху можа ўплываць толькі на сны. У «Поклічы Ктулху» сны, якія ён дасылае, даводзяць людзей да вар'яцтва.

Remove ads

Імя, ягонае вымаўленьне й варыянты напісаньня

Говард Лаўкрафт казаў, што імя Cthulhu варта вымаўляць як Kathooloo ці Khlûl’hloo. Ні ў водным з арыгінальных ангельскіх варыянтаў няма вымаўленьня Cthulhu як Цтулху. Іншыя варыянты напісаньня: Tulu, Clulu, Clooloo, Cighulu, Cathulu, Kutulu, Q’thulu, Ktulu, Kthulhut, Kulhu, Thu Thu Hmong

Творы Лаўкрафта, дзе ўзгадваецца Ктулху

  • «Покліч Ктулху»
  • «Жах у Данвічы»
  • «Горы вар’яцтва»
  • «Шаптун у начы»
  • «Цень па-над Інсмутам»

Ктулху ў сучаснай культуры

Сеціва

У сеціве Ктулху набыў даволі вялікую папулярнасьць і для яго нават прыдумалі спэцыяльны смайл: {:€ або :-Е або ©€. Стаў героям шматлікіх карыкатураў, коміксаў, жартаў і пародыяў.

Папулярныя выказваньні з удзелам Ктулху: «Ктулху захавае твой моск», «Ктулху фхтагн!», «Ктулху захавае ўсіх».

Музыка

Ктулху ўзгадваецца ў шэрагу кампазыцыяў (пераважна мэталёвага кірунку):

  • Інструмэнтоўка «The Call of Ktulu» гурту «Metallica» (альбом «Ride the Lightning», 1984)
  • Песьня «The Thing That Should Not Be» гурту «Metallica» (альбом «Master of Puppets», 1986)
  • Песьня «Cthulhu» гурту «Therion» (альбом «Beyond Sanctorum», 1992)
  • Песьня «Cthulhu Rising» гурту «Draconian» (альбом «Dark Oceans We Cry», 2002)
  • Песьні гурту «Cradle Of Filth» — «Cthulhu Dawn» (альбом «Midian», 2000) і «Mother of abominations» (альбом «Nymphetamine», 2004)
  • Песьня «Shakled to the Trilithon of Ktulhu» гурту «Bal-Sagoth»
  • Інструмэнтоўка «Rite Of Cthulhu» гурту «Samael»
  • Песьня «Дикий койот» гурту «Ляпис Трубецкой» (альбом «Весёлые картинки», 2011)
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Ктулхусховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads