Кублавата-дажджавы воблак

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кублавата-дажджавы воблак
Remove ads

Кублава́та-дажджавы́ во́блак (па-лацінску: cumulonimbus) — белая хмара зь цёмнай, часам сінявай асновай, што падымаецца ў выглядзе аграмадных масаў, якія нагадваюць горы зь сьляпучымі белымі верхавінамі. Вышыня асновы 0,4-2 км. Ападкі маюць залеўны характар, часта назіраецца навальніца. У мэтэаралёгіі вызначаюць наступныя тыпы кублавата-дажджавога воблака:

  • кублаваты пляскаты;
  • кублаваты сярэдні;
  • кублаваты моцны;
  • кублавата-дажджавы лысы;
  • кублавата-дажджавы валасаты;
  • кублавата-дажджавы з кавадлай.
Thumb
Выгляд кублавата-дажджавога воблака

Згодна клясафікацыі, якая была прынятая СМА (Сусьветная мэтэаралягічная арганізацыя) вызначаюць тры тыпа кублавата-дажджавых воблакаў: аднакаморкавыя, шматкаморкавыя, зьверхкаморкавыя (альбо супэркаморкавыя)[1].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads