Кумамота (горад)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кумамо́та (па-японску: 熊 本市 — «Кумамота-сі») — буйны горад Японіі і адначасова сталіца аднайменнай прэфэктуры Кумамота. Разьмяшчаецца на самым паўднёвым востраве Японіі Кюсю, на рацэ Сіракава. Адлегласьць да Нагасакі складае 70 кілямэтраў паветраным транспартам. Вялікі Кумамота паводле перапісу насельніцтва ў 2000 годзе меў 1 460 000 насельніцтва. Ён ніколі не разглядаецца як частка Фукуока-Кітакюсю — сталічнай вобласьці, нягледзячы на тое, што яны мяжуюць адна з адной.
Remove ads
Гісторыя
Като Кіёмаса, сучасьнік Таётомі Хідэёсі, быў прызначаны даймё паловы (старога) адміністрацыйнага раёну Хіго ў 1588 годзе. Пасьля гэтага, Кіёмаса пабудаваў Замак Кумамота. Дзякуючы шматлікім інавацыйным абарончым канструкцыям, замак Кумамота лічыўся непрыступным, таму Кіёмаса мае рэпутацыю аднаго з найлепшых будаўнікоў замкаў у японскай гісторыі. Пасьля таго як Кіёмаса памёр у 1611 годзе, яго сын Тадахіро, зьмяніў яго, але Тадахіро быў зьняты Такугава Іэясу. Такугава Іэясу памёр у 1616 годзе, клан Хасакава замяніў яго. Былы прэм’ер-міністр Японіі Хасакава Морыхіра гэта прамы нашчадак клана Хосокава Кумамота. Іншы вядомы палітык, былы прэзыдэнт Пэру Альбэрта Фухіморы, таксама мае карані ў Кумамота; бацькі Фухіморы эмігравалі з Кумамота ў Пэру ў пачатку XX стагодзьдзя.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads