Кутна Гора

горад у Чэхіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Кутна Гора
Remove ads

Кутна Гора (па-чэску: Kutná Hora) — горад у Чэхіі.

Хуткія факты

Уваходзіць у склад Сярэднечэскага краю (вобласьці). Знаходзіцца за 60 км на усход ад Прагі. Адміністрацыйны цэнтар Кутнагорскай акругі. Каля 20 000 жыхароў.

Remove ads

Славутасьці

Праслаўлены шматлікімі помнікамі гатычнай архітэктуры.

  • Сабор Сьвятой Барбары 1388—1547 — самы вядомы архітэктурны помнік Кутна-Горы — другі па велічыні і значнасьці гатычны храм Чэхіі, пабудаваны ў стылі позьняй (уладзіслаўскай) готыкі
  • Касьцёл Сьвятога Якава Старэйшага (1330)
  • Будынак Архідэканства (1594—1599)
  • Езуіцкі Каледж (1667—1700)
  • Былая мынца — Улоскі (італьянскі) двор (XIII стагодзьдзе)
  • Барочны чумны слуп (1713—1715)
  • На ўскрайку гораду, у раёне Сядлец — касьцёл усіх Сьвятых з косьцніцай пры могілках (каля 1400)
  • У Седлеце — сабор Ушэсьця Панны Марыі і Сьвятога Яна Хрысьціцеля (1280—1320, 1702—1714)
  • Музэй срэбра «Градэк» і сярэднявечная срэбраная шахта (1485—1505)
  • Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы пры могілках (ок. 1415)
  • Касьцёл усіх Сьвятых (каля 1290)
  • капэла цела Гасподняга (каля 1400)
  • Манастыр урсулінак (1733—1743)
  • Касьцёл Маці Божай на Намнеці (1360—1470)
  • Касьцёл Сьвятога Яна Непамуцкага (1734—1750)
  • Каменны фантан (1493—1495)
  • Каменны дом (1485—1495)
  • Помнік сьвятому Вацлаву

Гістарычны цэнтар гораду ўваходзіць у Сьпіс аб’ектаў Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА ў Чэхіі.

Remove ads

Галерэя

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads