Кушмак

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кушмак
Remove ads

Кушмак[1], таксама — лабок (па-лацінску: mons pubis — «улонны грудок») — у анатоміі чалавека прадстаўленае ў абодвух палоў мяккатканкавае ўтварэньне, разьмешчанае дакладна над вонкавымі плоцевымі органамі адпаведна праекцыі ўлоннага зрошчаньня і выступае над навакольнай вобласьцю дзякуючы разьвітой падскурнай аснове (тлушчавай праслойцы).

Thumb
Няголены мужчынскі кушмак
Thumb
Няголены жаночы кушмак

Уверсе кушмак аддзелены ад вобласьці жывата лабковай баразной, ад сьцёгнаў — тазасьцёгнавымі разорамі.

У жанчын гэтая вобласьць над вульвай часта завецца «грудком Вэнэры» (па-лацінску: mons veneris). У гэтай вобласьці засяроджаныя нэрвовыя канчаткі, таму дакрананьне да яе і/або націсканьне могуць выклікаць палавое ўзбуджэньне.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads