Кельвін
адзінка вымярэньня тэмпэратуры ў СІ From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ке́львін (пазначэньне: K) — адзінка вымярэньня тэмпэратуры ў СІ, прапанаваная ў 1848 годзе.
Адзін кельвін роўны 1/273,16 тэрмадынамічнай тэмпэратуры патройнай кропкі вады. Пачатак шкалы (0 К) супадае з абсалютным нулём. Кельвін па памеры супадае з градусам Цэльсія.
Міжнародны камітэт мер і ваг зьбіраецца ў 2011 годзе зьмяніць азначэньне кельвіна, каб пазбавіцца ад цяжкапрайграваных умоваў патройнай кропкі вады. У новым азначэньні кельвін будзе выяўлены праз сэкунду і значэньне сталай Больцмана[1].
Адзінка названая ў гонар ангельскага фізыка Ўільяма Томсана, якому было падаравана званьне барона Кельвіна Ларгскага з Айршыру. У сваю чаргу гэтае званьне паходзіць ад ракі Кельвін(en), якая працякае праз тэрыторыю ўнівэрсытэту ў Глазга.
Да 1968 году кельвін афіцыйна менаваўся градусам Кельвіна.
Remove ads
Кратныя і дзельныя адзінкі
Дзесятковыя кратныя і дзельныя адзінкі ўтвораюць з дапамогай стандартных прыставак СІ.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads