Кірыл Радзівонаў

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кірыл Радзівонаў (нар. 9 траўня 2020 году) — беларускі футбаліст, абаронца клюбу «Іслач».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Выхаванец менскага «Дынама». З 2017 году пачаў выступаць за клюбны дубль, дзе неўзабаве стаў адным з асноўных гульцоў. Да сэзону 2020 году рыхтаваўся разам з галоўнай камандай, прыцягваўся да ейных матчаў, аднак заставаўся на лаўцы запасных.

У ліпені 2020 году быў аддадзены ў арэнду ў «Смалявічы»[4]. 10 ліпеня 2020 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у матчы супраць «Іслачы» (3:1). Далей пачаў трывала гуляць у стартавым складзе, але пазьней пачаў заставацца на лаўцы запасных, прыцягваючыся да дубля. У сьнежні 2020 году па заканчэньні тэрміну арэнды вярнуўся ў «Дынама»[5].

У пачатку 2021 году рыхтаваўся да новага сэзону з дублем дынамаўцаў. Таксама некаторы час знаходзіўся на праглядзе ў берасьцейскім «Дынама», а ў сакавіку на правах арэнды стаў гульцом бабруйскай «Белшыны»[6]. Замацаваўся ў асноўным складзе бабруйскай каманды, дапамог ёй паводле вынікаў сэзону 2021 году вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. У студзені 2022 году па вяртаньні з арэнды пачаў трэнавацца зь менскім «Дынама»[7]. Пазьней праходзіў прагляд у жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ», а ў лютым зноў быў арандаваны «Белшынай»[8]. У сэзоне 2022 году заставаўся гульцом пачатковага складу бабруйчанаў.

У студзені 2023 году на правах арэнды стаў гульцом «Іслачы»[9], дзе гуляў пераважна ў першай адзінаццатцы. У сьнежні 2023 году па заканчэньні арэнды пакінуў «Іслач»[10], аднак у студзені 2024 году вярнуўся ў клюб, падпісаўшы паўнавартасны аднагадовы кантракт[11], працягнуўшы дамову ў канцы году яшчэ на сэзон[12].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads