Кірыл Чарнавок
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кіры́л І́гаравіч Чарнаво́к (нар. 2 студзеня 2003 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца мазырскага «Славіі» (у арэндзе з барысаўскага БАТЭ).
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Пачынаў займацца футболам у роднай Дрысе, дзе трэнэрам быў ягоны бацька, Ігар Чарнавок. Пазьней далучыўся да акадэміі берасьцейскага «Дынама». У 2020 годзе пачаў выступаць за дубль дынамаўцаў, тады ж стаў прыцягвацца і да асноўнай каманды. У пачатку 2021 году акадэмія «Дынама» перайшла да берасьцейскага «Руха», куды перабраўся і паўабаронца. Да сэзону 2021 году рыхтаваўся з асноўным складам «Руха». Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 20 сакавіка 2021 году, зьявіўшыся на зьмену ў другім тайме матчу супраць клюбу «Менск» (2:2). У далейшым працягваў рэгулярна зьяўляцца ў асноўнай камандзе, пераважна выходзячы на замену.
У пачатку 2022 году рыхтаваўся да новага сэзону з «Рухам», а ў сакавіку, пасьля таго як берасьцейскі клюб зьняўся з Найвышэйшай лігі, перайшоў у «Менск»[3], дзе замацаваўся ў першай адзінаццатцы. У жніўні 2023 году падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ да канца 2025 году[4], але ўжо ў сярэдзіне сэзону на правах арэнды ўзмоцніў шыхты мазырскай «Славіі»[5].
Міжнародная
У кастрычніку 2019 году ў складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) прымаў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы. 21 верасьня 2022 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на зьмену ў другім тайме таварыскага матчу супраць моладзевай зборнай Расеі (1:6).
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads