Кіт Эндрус
ірляндзкі футбаліст і трэнэр From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кіт Джозэф Эндрус (па-ангельску: Keith Joseph Andrews; нар. 13 верасьня 1980 году, Дублін, Ірляндыя) — ірляндзкі футбольны трэнэр, былы футбаліст. У 2008—2012 гадах выступаў за нацыяльную зборную Ірляндыі.
Пачаў прафэсыйную кар’еру ў клюбе Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз[2]. У жніўні 2008 году заключыў кантракт з клюбам Блэкбэрн Ровэрз тэрмінам на тры гады[3]. Скончыў кар’еру ў жніўні 2015 году і стаў трэнэрам «Мілтан-Кінз Донз»[4]. У траўні 2016 году пакінуў пасаду трэнэра клюбу «Мілтан-Кінз Донз», каб працягнуць сваю футбольную адукацыю[5]. У студзені 2019 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб моладзевай зборнай Ірляндыі па футболе на чале з Стывэнам Кені[6].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads