Ладзейнапольскі раён
раён у Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ладзейнапольскі раён (па-расейску: Лодейнопольский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным усходзе Ленінградзкай вобласьці ў Расеі. Адміністрацыйным цэнтарам зьяўляецца горад Ладзейнае поле.
Remove ads
Геаграфія
Ладзейнапольскі раён мяжуе з Падпароскім, Ціхвінскім і Волхаўскім раёнамі, а таксама з Карэліяй на поўначы. Плошча раёну складае 4910,95 км², што складае 6,60% ад агульнай тэрыторыі вобласьці. Тэрыторыя раёну мае раўнінны рэльеф, абсалютныя вышыні складаюць да 150 мэтраў над узроўнем мора. На тэрыторыі раёну разьмешчаны Ніжнясьвірскі запаведнік, які ахоўваецца дзяржавай.
Гісторыя
Ладзейнапольскі раён быў утвораны 1 жніўня 1927 году ў адпаведнасьці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР. У пэрыяд Другой сусьветнай вайны ў пачатку верасьня 1941 году паўночная частка раёну па правым беразе ракі Сьвір была занятая фінскім войскам. У сувязі з набліжэньнем фронту насельніцтва раёну было эвакуяванае. Аднак стабілізацыя фронту па Сьвірскім рубяжы дазволіла вярнуць частку насельніцтва. Да восені 1942 году ў межах раёну функцыянавалі 15 калгасаў і пражывала 2336 чалавек.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads