Леанід Цярэшчанка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Леанід Паўлавіч Цярэшчанка[1] нарадзіўся ў горадзе Рэчыца Гомельскае вобласьці ў 1931 годзе. Пасьля заканчэньня ў 1954 г. Менскага юрыдычнага інстытута паступіў на службу ў органы пракуратуры і быў назначаны на пасаду сьледчага пракуратуры Ваўкавыскага раёна. З сакавіка 1961 г. па лістапад 1972 г. рабіў пракурорам Іўеўскага раёна, затым пракурорам Мастоўскага і Кастрычніцкага г. Горадня раёнаў. У сьнежні 1980 г. прызначаны на пасаду намесьніка, а ў лютым 1981 г. першага намесьніка пракурора Гарадзенскае вобласьці. З 5 красавіка 1983 г. па ліпень 1998 г. Л. Цярэшчанка пракурор Гарадзенскае вобласьці.

Remove ads

Узнагароды

19 красавіка 1985 году Ўказам Прэзыдыюма Вярхоўнага Савета СССР яму прысвоены клясны чын дзяржаўнага радніка юстыцыі 3 клясы, а ў 1989 г. ганаровае званьне «Заслужаны юрыст Беларускай ССР».

За дасягненьні ў дзяржаўнай службе ўзнагароджаны мэдалём "За доблесную працу" і ордэнам "Дружбы народаў".

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads