Лексычнае значэньне

унутраны зьмест слова From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Лексы́чнае значэ́ньне слова — гэта ўнутраны зьмест слова, суадноснасьць яго гукавой абалонкі з пэўным прадметам або зьявай рэчаіснасьці. Лексычныя значэньні словаў гістарычна ўстаноўленыя грамадзтвам, суадносяцца з пэўнымі прадметамі, дзеяньнямі, прыметамі і характарызуюцца ўстойлівасьцю. Лексычнае значэньне слова зьяўляецца індывідуальным.

Лексычныя значэньні слова — разнастайныя па сваёй прыродзе. У працэсе гістарычнага разьвіцьця грамадзтва, навукі, культуры, мастацтва зьяўляюцца новыя прадметы, паняцьці. Яны павінны атрымаць назву, каб можна было адрозьніць іх ад іншых.

Назвы бываюць матываваныя і нематываваныя. Адносна матываваных словаў-назваў можна вызначыць, на аснове чаго, якой характэрнай рысы яны ўзьніклі. Гэтыя словы з вытворнай асновай, яны матывуюцца, тлумачацца з дапамогай іншых словаў. Для нематываваных словаў-назваў нельга вызначыць, на аснове чаго, якіх характэрных прыметаў яны ўзьніклі. Утварэньне такой назвы немагчыма растлумачыць з дапамогай іншых словаў. Нематываваныя словы маюць невытворную аснову.

Носьбіт лексычнага значэньня — аснова слова.

Remove ads

Глядзіце таксама

Літаратура

  • Галіна Андарала, Віктар Бекіш, Сяргей Берднік Беларуская мова. Вучэбны дапаможнік для пед. ВНУ / Пад рэд. Ларысы Грыгор’евай. — Менск: Вышэйшая школа, 1994. — 366 с. — 20 000 ас. — ISBN 5-339-00950-5
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads