Ленінскі сельсавет (Чачэрскі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ле́нінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чачэрскага раёну Гомельскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — пасёлак Вазьнясенскі.
Гісторыя
8 сьнежня 1926 году створаны Сярэднемалыніцкі сельсавет у складзе Чачэрскага раёну Гомельскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году, з 20 лютага 1938 году — Гомельскай вобласьці).
У 1930 годзе сельсавет перайменаваны ў Ленінскі.
Станам на 1 студзеня 1947 году адміністрацыйны цэнтар сельсавету знаходзіўся ў вёсцы Бердыж.
16 ліпеня 1954 году сельсавету перададзены населеныя пункты скасаваных Новазарэцкага і Новамалыніцкага сельсаветаў.
25 сьнежня 1962 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Буда-Кашалёўскага раёну[1].
6 студзеня 1965 году сельсавет перададзены ў склад адноўленага Чачэрскага раёну[2].
7 кастрычніка 1977 году адміністрацыйны цэнтар сельсавету перанесены ў вёску Сябровічы[3], а ў 1990-я гады — у пасёлак Вазьнясенскі.
Remove ads
Населеныя пункты
- 1 студзеня 1947 — 10[4]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads