Летапіс Аўрамкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Летапіс Аўрамкі — летапісны зборнік, складзены ў апошняй чвэрці XV стагодзьдзя ў Пскове або Вялікім Ноўгарадзе на аснове старэйшых летапісаў[1].
Апісаньне
Летапіс захаваўся ў складзе г. зв. Віленскага зборніка, які цяпер захоўваецца ў Рукапісным зборы Цэнтральнай навуковай бібліятэкі Акадэміі навук Летувы ў Вільні. Зборнік знойдзены А. В. Рачынскім у Полацку ў 1860-х гадах, а затым падораны ім Віленскай публічнай бібліятэцы.[2]
Летапіс Аўрамкі ахоплівае падзеі да 1469 году з гісторыі Русі, Вялікага Княства Літоўскага, Маскоўскай дзяржавы й Вялікага Ноўгараду. Летапіс зьмяшчае прававыя акты, у т.л. «Рускую Праўду». У 1495 годзе летапіс быў перапісаны ў Смаленску манахам Аўрамкам, паводле загаду япіскапа Ёсіфа Баўгарыновіча[1].
Летапіс апублікаваны ў 16-м томе «Поўнага збору рускіх летапісаў», які выйшаў у 1889 року.
Remove ads
Публікацыі
- Полное собрание русских летописей. Т.16. Летописный сборник, именуемый летописью Авраамки. Под ред. А. Ф. Бычкова и К. Н. Бестужева-Рюмина. — СПб, 1889. — 320 с.
- Полное собрание русских летописей. Т.16. Летописный сборник, именуемый летописью Авраамки. — М., ЯРК. 2000. — 252 стр. — ISBN 5-7859-0119-6
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads