Летні амфітэатар

From Wikipedia, the free encyclopedia

Летні амфітэатар
Remove ads

Летні Амфітэатр — унікальная канцэртная пляцоўка, на якой праводзяцца канцэрты міжнароднага фэстывалю мастацтваў «Славянскі Базар у Віцебску». Зьяўляецца філіялам ДУ «Цэнтр культуры „Віцебск“».

Thumb
Летні амфітэатр
Thumb
Летні амфітэатар да рэканструкцыі 2007 году

У пачатку XX стагодзьзя на месцы летняга амфітэатра дзейнічаў цырк Леры[1]. Ідэя пабудаваць летні амфітэатар у Віцебску зьявілася ў маі 1987 году[2]. Архітэктар Вячаслаў Бабашкін[3]. Будаўніцтва пачалося ў 1987 годзе[4] і працягвалася 8 месяцаў[5]. Здадзены ў эксплюатацыю ў 1988 годзе да «Ўсесаюзнага фэстывалю-конкурса польскай песьні». Фэстываль прайшоў двойчы: ў 1988 і 1990 годзе. Кіраўніцтва БССР не верыла ў магчымасьць пабудаваць пляцоўку ў такі сьціслы тэрмін і спачатку плянавала правесьці фэстываль у Палацы спорту ў Менску. Правядзеньне фэстываля ў Віцебску супала з сяброўскімі адносінамі Віцебска і Зялёнай Гуры. Паведамляецца, што амфітэатар не мог зьмясьціць усіх жадаючых папрысутнічаць на канцэртах і некаторым прыйшлося стаяць на халмах непадалёк. Пляцоўка была пабудаваная на месцы ссохлага Замкавага ручая[6]. Летні амфітэатар разьмешчаны ў цэнтры Віцебска па адрасе праспэкт Фрунзэ, дом 13А, непадалёк ад перакрыжаваньня з вуліцай Леніна. Непадалёк ад амфітэатра працякае ручай Гапееўскі, што стварае атмасфэру парка[7]. Першапачаткова ў зале было 5400 месцаў[8]. Пасьля распаду СССР правядзеньне фэстывалю польскай песьні згубіла актуальнасьць. Другое жыцьцё фэстывалю надаў фэстываль «Славянскі базар». Ён праходзіў у самы цёплы месяц году — ліпень. Разам з тым часта пад час шматгадзінных канцэртаў былі дажджы, што вымусіла пабудаваць дах над трыбунамі.

У 1999 годзе праведзеная мадэрнізацыя амфітэатра: была паднятая сярэдняя трыбуна глядацкай залі, драўляныя стулкі былі замененыя на плястмасавыя, абсталяваная гасьцявая ложа на 15 месцаў, у будынку для артыстаў надбудавалі трэці паверх[4]. Рэканструяваны ў 2007 годзе. Узьведзены дах даўжынёй 120 мэтраў і вышынёй 25 мэтраў[9], абсталяваная прылеглая тэрыторыя. Галоўны архітэктар праекта рэканструкцыі — Аляксандр Зафатаеў. З пункту погляду архітэктуры, летні амфітэатар — складаная мэталічная канструкцыя[10]. У 2009 годзе каля амфітэатра створаная алея ляўрэтараў спэцыяльнай прэміі «Праз мастацтва — да міра і ўзаемаразуменьня»[8].

Плошча сцэны складае 472 кв. мэтраў[7]. Летні амфітэатар складаецца з трох частак — трыбун, чатырохпавярховага артыстычнага блёку і даха. Умяшчальнасьць 6219 сядзячых месцаў. Глядацкія месцы падзелены на 10 сэктараў[8]. Традыцыйна самымі дарагімі месцамі лічацца месцы ў 2 і 3 сэктарах, якія разьмешчаныя перад сцэнай[11].

Remove ads

Летні амфітэатар на беларускіх грошах

  • Выява летняга амфітэатра зьмешчана на купюры ў 10000 беларускіх рублёў, якія выпускаліся ад 2001 да 2017 году.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads