Лешча
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ле́шча — рака ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласьці і Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці, левы прыток ракі Дняпра. Даўжыня 33 км. Плошча вадазбору 191 км². Выдатак вады ў вусьці каля 1,2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3‰.
Пачынаецца за 2,5 км на паўночны захад ад вёскі Акунёўка Шклоўскага раёну, вусьце ў межах вёскі Зорная Аршанскага раёну. Цячэ на паўночнай ускраіне Аршанска-Магілёўскай раўніны.
Даліна ў вярхоўі невыразная, у сярэдняй і нізкай плыні скрынкападобная, шырынёй ад 0,2 да 1 км. Схілы парэзаны ярамі. Абалона двухбаковая, высокая, сухая. Рэчышча каналізаванае на працягу 20 км (ад вытоку да вёскі Лешча Шклоўскага раёну), ніжэй зьвілістае; шырыня яго ў нізкай плыні 5—6 м. Берагі ў высокай і сярэдняй плыні ўмерана стромкія і стромкія, у нізкай — абрывістыя[2].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads