Леэўвардэн
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Леэўвардэн (па-нідэрляндзку: Leeuwarden, па-фрыску: Liwwadden, Ljouwert) — горад у Нідэрляндах, адміністрацыйны цэнтар правінцыі Фрысьлянд. Насельніцтва на 2018 год — 108 668 чалавек.
Леэўвардэн, разам са сталіцай Мальты Валетай, быў абраны Культурнай сталіцай Эўропы 2018 году[1].
Remove ads
Гісторыя
Мясцовасьць, дзе разьмешчаны цяперашні Леэўвардэн, была заселеная з X стагодзьдзя (хоць нядаўна выяўленыя астаткі пабудоваў, датаваных II стагодзьдзем). Пазьней на гэтым месцы існавалі тры вёскі: Ольдэнговэ, Нэеговэ і Гёк, якія ў XIV—XV стагодзьдзях былі аб’яднаныя ў паселішча, якое атрымала назву Леэўвардэн. У 1435 годзе Леэўвардэн атрымаў гарадзкія прывілеі і быў важным гандлёвым цэнтрам. У 1498 годзе Фрысьлянд становіцца часткай уладаньняў герцага Альбрэхта Саксонскага, а Леэўвардэн — ягоным адміністрацыйным цэнтрам. З XVI стагодзьдзя горад у складзе Рэспублікі Злучаных Правінцыяў, Фрысьляндам кіруе свой штатгальтэр. Росквіт гораду прыйшоўся на час кіраваньня ў якасьці штатгальтэру прынцэсы Марыі-Люізы Гэсэн-Касэльскай. Сабраную ёй калекцыю парцаляны цяпер можна пабачыць у мясцовым музэі Прынцэсэгоф.
Праведзеная ў 1868 годзе чыгунка надала новы штуршок разьвіцьцю гораду. Падчас Другой сусьветнай вайны, з 1940 да 15 красавіка 1945 году, Леэўвардэн быў акупаваны немцамі.
Remove ads
Славутасьці
- Званіца Ольдэговэ (XVI стагодзьдзе) — мае ўхіл большы, чым Пізанская вежа
- Важніца
- Царква Гротэ оф Якабэйнэркерк
- Касьцёл Сьвятога Баніфацыюса
- Музэй керамікі Прынцэсэгоф
- Музэй правінцыі Фрысьлянд — Fries Museum (у будынку былой Канцылярыі)
- Літаратурны музэй
- Скульптура каровы Us Mem (даслоўна «Нашай маці»)
Асобы
- Абрагам Лямбэртсан ван дэн Тэмпэль — мастак
- Мата Гары — танцоўшчыца, куртызанка, шпіёнка
- Ян Якаб Сьляўэргоф — літаратар
Галерэя
- Званіца Ольдэговэ
- Важніца
- Царква Гротэ оф Якабэйнэркерк
- Будынак Канцылярыі (1566 год, цяпер Музэй Фрысьлянду)
- Скульптура Us Mem
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads