Леў, Вядзьмарка і Адзежная шафа

From Wikipedia, the free encyclopedia

Леў, Вядзьмарка і Адзежная шафа
Remove ads

«Леў, Вядзьма́рка і Адзе́жная ша́фа» (па-ангельску: The Lion, the Witch and the Wardrobe) — эпічны фэнтэзійны раман для дзяцей К. С. Льюіса, упершыню апублікаваны ў 1950. Гэтая кніга стала першай зь сямі раманаў пад агульнай назвай «Хронікі Нарніі» (1950—1956). Пазьней Льюіс напісаў адзін з твораў сэрыі, які папярэднічаў падзеям «Льва, Вядзьмаркі й Адзежнае шафы», таму першым паводле храналёгіі стаў раман «Пляменьнік чарадзея».

Хуткія факты Жанр:, Аўтар: ...

Большая частка дзеяў твору адбываюцца ў Нарніі, выдуманай краіне, дзе размаўляюць жывёлы, а сьветам вось ужо сто гадоў кіруе Белая Вядзьмарка, якая стварыла ў Нарніі вечную зіму. У перадгісторыі чатыры ангельскія дзіцёнкі жывуць у вялікім загарадным доме, ратуючыся ад бамбаваньня Лёндану ў Другой сусьветнай вайне. Малодшая зь дзяцей адкрывае праход у Нарнію праз адзежную шафу ў закінутым пакоі. У трэцяе ейнае наведваньне ў чароўную краіну выпраўляюцца ўсе чацьвёра, пасьля чаго падзеі разьвіваюцца выключна там амаль да самага канца гісторыі. У Нарніі дзеці павінны спраўдзіць старажытнае прароцтва, і яны апынаюцца ў барацьбе за выжываньне і за вызваленьне краіны ад чараўніцтва.

Часопіс «Time» уключыў раман у свой сьпіс лепшых раманаў усіх часоў, куды ўваходзяць ангельскамоўныя творы 1923—2005 рокаў[1]. Кніга перакладзеная на 47 моваў[2].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads