Луркамор’е
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Lurkmore.to ці «Луркамор’е» (па-расейску: Луркоморье) — он-лайн-энцыкляпэдыя, пабудаваная на рухавіку MediaWiki; зьяўляецца аналягам ангельскамоўнай гэгапэдыі (гумарыстычнай энцыкляпэдыі) lurkmore.com. Пазыцыянуе сябе як «энцыкляпэдыя мэмаў, фальклёру і ўсяго іншага». Праект быў заснаваны пасьля канфлікту паміж адміністрацыяй расейскай Вікіпэдыі і некалькімі яе ўдзельнікамі.
Remove ads
Паходжаньне выразу «Луркамор’е»
«Луркамор’е» (па-расейску: луркоморье) — гэта слова, што ўтварылася шляхам спалучэньня ангельскага жаргоннага выразу lurk moar і расейскага слова (па-расейску: лукоморье). Само словазлучэньне «lurk more» тлумачыцца так: «У большасьці сеткавых супольнасьцяў вітаюцца „маўклівыя навічкі“, якія спачатку, не выяўляючы сябе, чытаюць паведамленьні і толькі празь нейкі час, паабвыкнуўшы, пачынаюць пісаць».
Remove ads
Тэматыка і стыль
Праект першапачаткова пазыцыянаваў сябе як энцыкляпэдыя інтэрнэт-мэмаў, але па меры разьвіцьця яго артыкулы сталі ахопліваць значна больш шырокае кола тэмаў: інтэрнэт і інфармацыйныя тэхналёгіі, кампутарныя гульні, побыт, палітыку, гісторыю, культуру, грамадзкае жыцьцё і многае іншае.
Луркамор’е характарызуецца своеасаблівым стылем артыкулаў, адметным агульнай нефармальнасьцю, паўжартаўлівым і саркастычным характарам, вольным ужываньнем нецэнзурнай лексыкі, бесцырымоннасьцю выказваньняў, а таксама рэзкай крытыкай недахопаў разгляданых зьяваў.
Адметнай рысай артыкулаў таксама зьяўляецца спэцыфічны слэнг — «луркамоўе» (луркояз), які складаецца зь сеткавага жаргону, асобных словаў з ужытку падонкаў і кашчанітаў, а таксама ўласных нэалягізмаў.
Remove ads
Глядзіце таксама
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads