Львоў (футбольны клюб)
украінскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Львоў» (па-ўкраінску: Львів) — украінскі футбольны клюб з гораду Львоў. З 2018 году выступае ў Прэм’ер-лізе. У 2012—2016 гадах існаваў у выглядзе дзіцяча-юнацкай футбольнай школы, а ў сэзоне 2016—2017 гадах выступаў на аматарскім узроўні.
Remove ads
Гісторыя
У 1990-я гады існаваў муніцыпальны футбольны клюб «Львоў», які выступаў у першай лізе і які ў 2001 годзе перафармавалі ў «Карпаты-2». Заснаваны ў 2006 годзе «Львоў» ніяк акрамя назвы не зьвязаны з гэтым клюбам.
Новы клюб, пераствораны ў 2006 годзе пачаў удзельнічаць у чэмпіянаце Ўкраіны зь першай лігі (2006—2008), але ўжо пасьля другога сэзону выйшаў у толькі створаную тады Прэм’ер-лігу. Па выніках сэзону 2008—2009 заняў 15-ю прыступку, з-за чаго вярнуўся ў першую лігу. Наступны сэзон скончыў на 4-м месцы, здаўшы 2-ю пазыцыю ў апошніх турах.
Са сьнежня 2009 па красавік 2010 году трэнэрам клюбу быў былы настаўнік зборнай Летувы Альгімантас Любінскас.
У 2010—2012 гадах клюб перажываў фінансавыя праблемы, празь якія прыпыніў існаваньне на прафэсійным узроўні. У 2016 годзе пачалося аднаўленьне клюбу.
Сэзон 2017—2018 клюб правёў у другой лізе, пасьля чаго аб’яднаўся з ровенскім «Вэрэсам», зайняўшы яго мейсца у Прэм’ер-лізе («Вэрэс» адпаведна перанёсься ў другую лігу).
Remove ads
Сэзоны
- 2006—2007, Першая ліга, 11-е месца
- 2007—2008, Першая ліга, 2-е месца (выхад у Прэм’ер-лігу)
- 2008—2009, Прэм’ер-ліга, 15-е месца (вылет у першую лігу)
- 2009—2010, Першая ліга, 4-е месца
- 2010—2011, Першая ліга, 5-е месца
- 2011—2012, Першая ліга, 18-е месца (прыпыніў існаваньне)
- 2017—2018, Другая ліга, 5-е месца (група А)
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads