Людміла Пайдушакава

славацкая астраномка From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Лю́дміла Па́йдушакава (па-славацку: Ľudmila Pajdušáková; 29 чэрвеня 1916, Радашаўцы — 5 кастрычніка 1979[3], Вышнія Гагі) — славацкая астраномка, фізык. Доктарка прыродных навук, кандыдатка навук.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Навучалася ў рэальнай гімназіі Кляштару пад Зьневам, у 1935—1936 роках атрымала спэцыяльнасьць памочніцы настаўніка ў прыватнай навучальнай установе.

Выкладала ў народнай школе ў Вінасадах, Сьлепчанах, Шцьяўніку, Брвэнішці і Трэнчанскай Цеплай. З 1944 року працавала ў дзяржаўнай абсэрваторыі(d) на Скалістай плесе(d). Вывучала астраномію на прыродазнаўчым факультэце ўнівэрсытэту Коменскага ў Браціславе.

Займалася назіраньнем мэтэораў. У 1946 року сабрала 10 000 здымкаў 11 000 мэтэораў, што паводле колькасьці саступала толькі гарвардзкай калекцыі таго року. Аднак найбольш значнага посьпеху Людміла Пайдушакава дабілася ў назіраньні камэтаў. Ейным імем названыя пяць камэтаў, адкрытых у 1946—1953 роках.

З 1958 року займала пасаду дырэктаркі Астранамічнага інстытуту Славацкай акадэміі навук(d), дзе займалася дасьледаваньнем атмасфэры, пэрыядычнасьці і зьменьлівасьці сонечнай актыўнасьці.

Апублікавала да 20 самастойных навуковых, дзясяткі прафэсійных і больш за 100 працаў навукова-папулярнага характару.

У 1961—1963 роках была сяброўкай Сусьветнай рады міру, у 1962—1974 — старшынёй Славацкага астранамічнага таварыства. Сяброўка Міжнароднага астранамічнага зьвязу з 1967 року.

Remove ads

Памяць

Да 100-годзьдзя нараджэньня, 29 чэрвеня 2016 року, у ейнай роднай вёсцы Радашаўцах адкрытая памятная дошка.

У ейны гонар названая малая плянэта (3636) Пайдушакава.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads