Людміла Разянкова
беларуская баскетбалістка From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Людміла Васілеўна Разянкова (8 жніўня 1952 году, Берасьце, Беларуская ССР — 9 лютага 2022 году, Берасьце, Беларусь) — беларуская й савецкая баскетбалістка, шматразовая чэмпіёнка БССР, выступала на пазыцыі першага нумару каманды — гульнёвай абаронцы. Трэнэрка дзіцячых і выросткавых камандаў па баскетболе, якія шматразова станавіліся чэмпіёнамі БССР. Лекарка лячэбнай фізычнай культуры й спартовай мэдыцыны.
Remove ads
Біяграфія
Людміла Разянкова нарадзілася ў 1952 годзе ў г. Берасьці. Навучалася ў СШ №3 места Берасьця, якую скончыла ў 1970 року. Схільнасьць да баскетболу разглядзела школьная настаўніца фізычнае культуры Дзіна Іванаўна Ярмоленкава, якая накіравала таленавітую дзяўчынку да заслужанага трэнэра БССР Сяргея Сяргеевіча Віторскага.
З 1967 па 1970 гг. Людміла Разянкова гуляла за юнацкую зборную БССР; з 1970 па 1973 рр. — за жаночую зборную БССР па баскетболе пад кіраўніцтвам заслужанага трэнэра СССР Сямёна Львовіча Халіпскага. За гады спартовай кар’еры шматкроць станавілася чэмпіёнкай БССР па баскетболе.
З 1974 року перайшла на трэнэрскую работу. Працавала ў Менску й Берасьці.
У сярэдзіне 1980-х гадоў перайшла на адміністрацыйную работу й працавала завучам, а потым дырэктарам спартовай школы алімпійскага рэзэрву Берасьця. У пачатку 1990-х рокаў па запрашэньні І. А. Мядзьведзкага кіраўніка Камітэту фізычнае культуры, спорту й турызму Берасьцейскага аблвыканкаму перайшла на чынавенскую службу й працавала ў кіраўніцтве Ўпраўленьня фізычнае культуры, спорту і турызму Берасьцейскага абласнога выканаўчага камітэту да выхаду ў адстаўку з Ганаровай пашанай Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь за шматгадовую бездакорную дзяржаўную службу ў галіне разьвіцьця спорту краіны.
Лічыцца адной з найлепшых баскетбалістак-камбогардаў у Савецкім Саюзе.
Remove ads
Пашаны
![]() |
Всесоюзный турнир всегда непросто провести – это известно давно. Но Брестский областной спорткомитет (председатель А. Медведский, инструктор Л. Розенкова) успешно выдержал этот экзамен. Всесоюзные соревнования по художественной гимнастике среди девушек 1974–1977 годов рождения удались. Всё было продумано заранее, вплоть до чая и кофе для судей и представителей команд, которым даже досталось по кусочку «птичьего молока» в виде торта. Но самое интересное, разумеется, происходило не за столом чаепитий, а на спортивном ковре. На сей раз их было два. Организаторы позаботились о разминочной площадке, которая ни минуты не пустовала. А ведь далеко не всегда гимнасток балуют таким вниманием, порой на самых представительных форумах, забывая о том, что нормальные условия для разминки – одно из слагаемых успешного выступления.
О.Киселёва, мастер спорта международного класса, «Физкультурник Белоруссии», 11 ноября 1989 г.[1] |
![]() |
![]() |
Для нашай газеты тэма духоўнага і фізічнагаразвіцця асобы – не на апошнім месцы. Даўно існуюцьрубрыкі “Спорт” і “Шахматы”. У іх асвятляюцца найбольшзначныя спартыўныя падзеі ў вобласці, рэспубліцы. Знаходзяць адлюстраванне таксама поспехі выхаванцаўдзіцяча-юнацкіх спартыўных школ, калектываў фізкультурыпрадпрыемстваў. Не застаюцца па-за ўвагаю газеты ілепшыя дасягненні нашых землякоў у асобных відах спорту. Задаволены, што праведзены ўжо шэсць адкрытых абласныхшахматных конкурсаў складання задач і эцюдаў з удзеламспартсменаў з Беларусі, Украіны, Рассіі, Германіі, Швейцарыі, Аўстрыі і Галандыі. Хочацца сказаць вялікідзякуй тым, хто супрацоўнічаў і супрацоўнічае з намі, робіць згаданыя рубрыкі больш цікавымі і змястоўнымі. Гэта начальнік спортупраўлення г.Брэста Мікалай Рудэнка, спецыялісты абласнога спортупраўлення ЛюдмілаРазянкова, Васіль Паўлюкевіч”.
Віктар Жук, спецыяліст рэдакцыйнага персаналу газеты “Народная трыбуна”, 30 снежня 2000 года.[2] |
![]() |
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads