Лядзкі сельсавет (Ігуменскі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ігуменскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ля́дзкі сельсавет[1] — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ігуменскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Ляды.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Лядзкі (Старалядзенскі) сельсавет у складзе Ігуменскага раёну Менскай акругі БССР. Цэнтар — вёска Старыя Ляды. Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы 26 ліпеня 1930 году ў Ігуменскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 году ў складзе Менскай вобласьці. 16 ліпеня 1954 году да сельсавету далучана тэрыторыя скасаванага Горацкага сельсавету[2].
27 лістапада 1989 году ў склад сельсавету з Калодзескага сельсавету перададзены 5 населеных пунктаў (Бярозаўка, Велікапольле, Дубнікі, Плецявішча і Язоўкі)[3].
30 кастрычніка 2009 году сельсавету перададзены населеныя пункты Баранаўка, Восава, Вялікая Ганута, Малая Ганута, Матусоўка, Падасінаўка, Падрубеж, Палянка, Пятроўка скасаванага Хутарскага сельсавету[4].
28 траўня 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя населеныя пункты Амяло, Барсукі, Буйное, Ведрыца, Гарадзішча, Карпілаўка, Красная Зьмена, Луніца, Новая Ніва, Ратнае, Хутар, Юравічы, якія ўваходзілі ў склад Калодзескага сельсавету[5].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads