Аэрапорт
месца, дзе ўзьлятаюць і прызямляюцца самалёты From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аэрапо́рт, лётнішча — гуртаваньне забудоваў, прызначаных для прыёму, адпраўкі паветраных суднаў і абслугоўваньня паветраных перавозак, што мае для гэтых мэт аэрадром, аэравакзал і іншыя наземныя будынкі й неабходнае абсталяваньне.

Адным з найпершых лётнішчаў сьвету сталася Кёнігсбэргскае, Дэваў, якое пачало працу ў 1919 годзе.
Існуюць гідралётнішчы для прыёму гідрасамалётаў. Яны ня маюць узьлётна-пасадкавай стужкі, яе ролю выконвае водная роўнядзь.
Паводле Паветранага кодэксу Беларусі 2006 году, міжнароднае лётнішча — лётнішча, адкрытае для прыёму і адпраўкі паветраных суднаў, што выконваюць міжнародныя паветраныя перавозкі, у якім ажыцьцяўляецца памежны, мытны і іншыя тыпы кантролю[1].
Remove ads
Аэрадром

Аэрадром складаецца з лётнага поля (узьлётна-пасадкавая паласа (УПП), рулёжныя дарожкі (РД), пэрон, месцы стаянак і запраўкі, склады) і комплексу кіраваньня паветраным рухам (службы: арганізацыі паветранага руху, электрарадыётэхнічная і электрасьвятлотэхнічная, мэтэаралягічная, штурманская і г. д.).
Комплекс абслугоўваньня карыснай нагрузкі
Аэравакзальны комплекс
Складаецца з уласна аэравакзала, прызначанага для абслугоўваньня пасажыраў. У аэравакзале базуецца большасьць службаў, якія абслугоўваюць пасажыраў ад моманту уваходу на тэрыторыю аэрапорта да вылету і ад моманту падачы трапа да самалёта да пакіданьня аэрапорта:
- прадстаўніцтвы авіякампаній;
- служба арганізацыі пасажырскіх перавозак;
- службы бясьпекі;
- багажная служба;
- службы памежнага, іміграцыйнага і мытнага кантролю;
- розныя арганізацыі і прадпрыемствы, што займаюцца адпачынкам, забаўкай пасажыраў і да т. п.: рэстараны і кафэ, пункты гандлю пэрыёдыкай і сувэнірамі, крамы, і г. д.
Грузавы комплекс.
Прымае да адпраўкі, афармляе, апрацоўвае, загружае на борт паветраных суднаў груз і пошту. Абсталёўваецца крытым ацепленым складам, сродкамі дастаўкі і мэханізаванай пагрузкі-разгрузкі, сродкамі апрацоўкі грузу «ў накід» і ў кантэйнэрах.
Remove ads
Кляса аэрапорта
Кляса аэрапорта вызначаецца гадавым аб’ёмам пасажырскіх перавозак (пасажыраабменам), гэта значыць агульнай колькасьцю ўсіх пасажыраў, якія прылятаюць і вылятаюць зь яго, у тым ліку транзытных пасажыраў (зь перасадкай з аднаго паветранага судна ў іншае).
Клясыфікацыя аэрапортаў у залежнасьці ад гадавога аб’ёму пасажырскіх перавозак:
Аэрапорты з гадавым аб’ёмам перавозак больш 10000 тыс.чал. належаць да пазаклясавых, а з гадавым аб’ёмам перавозак меней 100 тыс.чал. — да неклясыфікаваных.
Неклясыфікаваныя аэрапорты мясцовых паветраных ліній месьцяцца на аэрадромах 3 ці 4 класа, са штучным ці грунтавым пакрыцьцём УПП.
Глядзіце таксама
- Сьпіс аэрапортаў
- Аэрадром
- Мясцовыя паветраныя лініі
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads