Лідсельмаш
лідзкае прамысловае прадпрыемства From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Лідсельмаш» — прамысловае прадпрыемства ў месьце Ліда Гарадзенскай вобласьці Беларусі.
Remove ads
Гісторыя
Прадпрыемства заснавана ў 1901 годзе як чыгуналіцейны завод, дзе была наладжана вытворчасьць сельскагаспадарчага інвэнтара й простых сельскагаспадарчых машын для коннай цягі (малатарні, каранярэзкі, сячкарні, плугі й інш[1]). У час Нямецка-савецкай вайны завод быў разбураны[1]. Адноўлены ў 1944 годзе[1]. У 1948 годзе прадпрыемства атрымала статус Лідзкага заводу сельскагаспадарчага машынабудаваньня[2]. У 1950 годзе выпускаў дыскавыя бароны, кустарэзы, веялкі-сарціроўкі, касілкі-здрабняльнікі, бульбакапалкі й інш.[1] У 1960—1968 гадах прайшла рэканструкцыя прадпрыемства[1].
У лістападзе[3] 2012 году завод пераўтвораны ў адкрытае акцыянэрнае таварыства «Кіруючая кампанія холдынгу «Лідсельмаш». На гэты час у яго склад уваходзілі прадпрыемствы ААТ «Лідаграпраммаш», ААТ «Мазырсельмаш», ААТ «Ваўкавыскі машынабудаўнічы завод», ААТ «Ваўкавыскі завод дахавых і будаўніча-аздобных машын (КСОМ)», ААТ «Завод «Менскаграпраммаш»[3].
Remove ads
Спорт
У 2007—2019 гадох пры прадпрыемстве існаваў міні-футбольны клюб «Лідсельмаш».
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads