Лікёр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лікёр (ад франц. liqueur; па-лацінску: liquor — «вадкасьць») — духмяны, салодкі алькагольны напой з утрыманьнем цукру да 100 г/л са сьпіртаваных фруктовых і ягадных сокаў, настояў духмяных траў з дадаткам каранёў, вострых прыправаў і г. д. Утрыманьне алькаголю варыюецца ад 15% да 40%.[1] Лікёры існуюць з часоў фараонаў, а пачатак іх камэрцыйнай вытворчасьці адносіцца да Сярэднявечча, калі алхімікі, лекары і манахі шукалі эліксір жыцьця. Гэта прывяло да стварэньня вялікай колькасьці шырока вядомых лікёраў, якія носяць імёны рэлігійных ордэнаў, якімі гэтыя напоі былі ўпершыню атрыманыя.

Лікёры ўжываюцца як у неразбаўленым выглядзе, так і ў складзе мноства зьмешаных напояў, а таксама для прыгатаваньня разнастайных страваў. Лікёры дзеляцца на моцныя, дэсэртныя і крэмы.
Лікёра можна піць зь любымі сокамі або без. Таксама іх падаюць у канцы абеду з гарбатай ці кавай.[2]
Remove ads
Прыклады лікёра
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads