Ліпа (рака)
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лі́па — рака ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласьці, правы прыток ракі Сожу (басэйн Дняпра). Даўжыня 62 км. Плошча вадазбору 577 км². Выдатак вады ў вусьці 2,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4‰.
Remove ads
Асноўныя прытокі
Агульныя зьвесткі
Пачынаецца за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Вуглы Рагачоўскага раёну, упадае ў раку Сож на паўднёвым ўсходзе ад вёскі Андрэеўка. Цячэ ў межах Прыдняпроўскай нізіны.
Даліна пераважна трапэцападобная, шырыня яе да 1 км у вярхоўі і да 3,5 км у сярэдняй і нізкай плыні. Схілы на вялікім працягу адкрытыя, вышынёй 6—10 м. Абалона ў вярхоўі перарывістая, вузкая, у сярэдняй і нізкай плыні двухбаковая, шырынёй ад 0,5 км да 3 км. Рэчышча на працягу 36 км каналізаванае: выток — мост ля вёскі Любавін (8,5 км), 1 км на поўнач ад вёскі Кастрышча — 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Дубовіца (27,5 км). На астатнім працягу зьвілістае, шырынёй 8—10 м. Прымае сьцёк зь сеткі мэліярацыйных каналаў[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads