Ліс Мікіта (мультсэрыял)

украінскі мультсэрыял From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Ліс Мікі́та» (па-ўкраінску: Лис Микита) — першы ўкраінскі шматсэрыйны мультыплікацыйны сэрыял, зьняты пасьля атрыманьня Ўкраінай незалежнасьці.

Хуткія факты Працягласьць, Краіна ...
Хуткія факты Краіна ...

Сэрыял зьняты па матывах сатырычнай казкі-паэмы Івана Франка «Ліс Мікіта». Ён выраблены на замову Ўсеўкраінскага грамадзтва «Асьвета» (укр. Просвіта) на кінастудыі «Фрэскі» (укр. Фрески) з 2005 па 2007 год. Бюджэт карціны склаў 10 млн грн (паводле іншых зьвестак 6 млн грн). Вядуцца перамовы аб трансьляцыі сэрыялу на ўкраінскім тэлебачаньні.

Remove ads

Сюжэт

У сэрыяле распавядаецца аб прыгодах хітрага і разумнага Ліса Мікіты. Аб тым, што ён чыніць іншым зьвярам і як выблытваецца з разнастайных сытуацыяў.

Пэрсанажы

  • Ліс Мікіта (укр. Ліс Микита)
  • Мядзьведзь Бурмыла[a] (укр. Медвідь Бурмило)
  • Казёл Базыль (укр. Цап Базилій)
  • Лісіца (укр. Лисиця)
  • Леў
  • Кот Мурлыка (укр. Кіт Мурлика)
  • Воўк Нясыты (укр. Вовк Неситий)
  • Заяц (укр. Заєць)
  • Певень (укр. Півень)
  • Авечка (укр. Вівця)
  • Малпа Фрузя
Remove ads

Беларускае агучваньне

Афіцыйны беларускі пераклад падрыхтаваны студыяй «Кінаконг» і выйшаў у 2016 годзе на відэасэрвісе VOKA. Ролі агучвалі:

  • Ліс Мікіта — Аляксандар Аўчыньнікаў
  • Мядзьведзь Бурміла — Марта Голубева
  • Казёл Базыль — Ян Жандараў
  • Лісіца — Ілья Соцікаў
  • Леў — Яўген Перлін

а таксама Ігар Сідорчык, Натальля Кот-Кузьма, Андрэй Градабоеў, Эдўард Вайніловіч, Любоў Клок, Раман Падаляка, Сьвятлана Цімохіна, Аляксандар Вергуноў, Андрэй Мілюхін, Зьміцер Рачкоўскі, Сяргей Жбанкоў і іншыя.

Remove ads

Эпізоды

Сэрыял складаецца з 26 сэрыяў па 15 хвілінаў кожная:

  • 1 сэрыя «Воўк Нясыты» («Вовк Неситий»)
  • 2 сэрыя «Гектар Цуцык» («Гектор Цуцик»)
  • 3 сэрыя «Певень» («Півень»)
  • 4 сэрыя «Мядзьведзь» («Медмідь»)
  • 5 сэрыя «Борць» («Колода»)
  • 6 сэрыя «Кот Мурлыка» («Кіт Мурлика»)
  • 7 сэрыя «Сьпіжарня» («Спіжарня»)
  • 8 сэрыя «Трыбунал» («Трибунал»)
  • 9 сэрыя «Вырак» («Вирок»)
  • 10 сэрыя «Куратнік» («Курятник»)
  • 11 сэрыя «Бурмілаў» («Бурмилів»)
  • 12 сэрыя «Іронія лёсу» («Іронія долі»)
  • 13 сэрыя «Ваўчыная бяда» («Вовче лихо»)
  • 14 сэрыя «Патрыёт воўны» («Овечий патріот»)
  • 15 сэрыя «Краўчык» («Кравчик»)
  • 16 сэрыя «Заяц» («Заєць»)
  • 17 сэрыя «Ліст да Цара» («Лист до Цареві»)
  • 18 сэрыя «Казёл Базыль» («Цап Базилій»)
  • 19 сэрыя «Сьвірэпа» («Шкапа»)
  • 20 сэрыя «Голас зь неба» («Голос з неба»)
  • 21 сэрыя «Дзьячок» («Паламар»)
  • 22 сэрыя «Малпа Фрузя» («Мавпа Фрузя»)
  • 23 сэрыя «Рыбалка» («Рибалка»)
  • 24 сэрыя «Крыніца» («Криниця»)
  • 25 сэрыя «Двубой» («Двобій»)
  • 26 сэрыя «Канцлер яго вялікасьці» («Канцлер його величності»)

Дадатковыя зьвесткі

  • Калі зьверы пачынаюць злаваць на цара зьвяроў Льва, гучыць песьня ўкраінскай групы «Грынджолы» «Разом нас багата» : Аўдыё Разом нас багато  — гімн Аранжавай рэвалюцыі.
  • Падчас таго, як Мядзьведзь Вярзіла і Ліс Мікіта ідуць красьці мёд у сяло, гучыць песьня «Нас акіянам нясе, у ім мы зможам усё…» (укр. Нас океаном несе, у ньому ми зможемо все…) гурту «Акіян Эльзы»..
  • У мультсэрыяле пэрсанажы выкарыстоўваюць бойкаўскую гаворку ўкраінскай мовы, якая, дарэчы, ёсьць у творы Івана Франка «Ліс Мікіта».
  • У мультсэрыяле ёсьць песьні такіх гуртоў, як «Акіян Эльзы», «Браты Гадзюкіны», «АББА» і «Грынджолы».
  • У мультфільме выкарыстоўваюцца нацыянальныя і сатырычныя рысы вопраткі. Напрыклад, Ліс Мікіта, Сонца ў гуцульскай камізэльцы або Месяц у начным каўпачку.
  • Мультсэрыял плянаваўся на 260 хвілінаў, а вырабілі 405 хвілінаў.
  • У стварэньні музычнага фону фільма прымаў удзел украінскі кампазытар Міраслаў Скорык.
  • Для стварэньня гэтага мультсэрыялу было скарыстана 450 тысяч малюнкаў.
  • Стварэньнем мультсэрыялу займаліся 70 аніматараў.
Remove ads

Заўвагі

  1. Адно са старажытных славянскіх імёнаў мядзьведзя. Цяпер як іншасказ мядзьведзя. Таксама разм. боўдзіла, у львоўскай гаворцы — нявыхаваны, некультурны.

Вонкавыя спасылкі

Відэа

Артыкулы

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads