Літаратурная мова

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Літарату́рная мо́ва, стандартная мова[1] — унармаваная форма натуральнай агульнанароднай мовы, якая валодае вызначальнымі рысамі наддыялектнасьці, поліфункцыянальнасьці, нарматыўнае апрацаванасьці (артаэпічнай, артаграфічнай, лексычнай, граматычнай), наяўнасьці пісьмовай (пісьмова-кніжнай) і вуснай (вусна-гутарковай) формаў рэалізацыі, максымальнай стылевай дыфэрэнцыянаванасьці.

У адрозьненьне ад дыялектаў, моўныя нормы літаратурнай мовы характарызуюцца большай абавязковасьцю і асэнсаванасьцю, а таксама кадыфікаванасьцю.

Нармаванасьць літаратурнае мовы крыецца ў тым, што значэньне і ўжываньне словаў, вымаўленьне й правапіс у ёй рэглямэнтаваныя, форма- і словаўтварэньне падпарадкоўваюцца агульнапрынятым узорам. Апрацаванасьць, адбор моўных сродкаў і іхная адносная рэглямэнтацыя ёсьць нязьменнай і сталай уласьцівасьцю літаратурнае мовы, якая найбольш поўна выражае ейную спэцыфіку. Паняцьце нормы, аднак, не адкідвае ў асобных выпадках варыянтаў, што адлюстроўваюць зьмены, якія бесьперапынна адбываюцца ў мове як сродку чалавечых зносінаў.

Нацыянальная літаратурная мова звычайна фармуецца й разьвіваецца з мовы народнасьці, дакладней — зь якогасьці ейнага дыялекту, што найбольш поўна адлюстроўвае агульныя тэндэнцыі разьвіцьця адпаведнае мовы. Паводле свайго слоўнікавага складу і граматычных асаблівасьцяў такі дыялект звычайна ёсьць найбольш тыповым у сыстэме дыялектаў адпаведнае мовы. Літаратурная мова цесна ўзаемадзейнічае з дыялектамі, бесьперапынна папаўняецца за іхны кошт. Разам з тым літаратурная мова ўплывае на дыялекты, спрыяючы іхнай уніфікацыі.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads