Літоўская гаспадыня

From Wikipedia, the free encyclopedia

Літоўская гаспадыня
Remove ads

«Літоўская гаспадыня, ці навука аб утрыманьні ў добрым стане хаты і забеспячэньні яе ўсімі прыправамі і запасамі кухоннымі і аптэкарскімі і гаспадарчымі, а таксама гадаваньні і ўтрыманьні скаціны, птушкі і іншай жывёлы адпаведна спосабам найбольш выпрабаваным і правераным вопытам і да таго ж самым танным і простым» (польск. Gospodyni litewska czyli Nauka utrzymywania porządnie domu tudzież hodowania i utrzymywania bydła) — кніга Ганны Цюндзявіцкай, прысьвечаная вядзеньню гаспадаркі і кулінарыі. Упершыню выдадзеная ў 1848 годзе на польскай мове. Шмат разоў перавыдавалася (1851, 1856, 1858, 1862, 1873). Акумулявала гаспадарча-кулінарны досьвед жыхароў ваколіцаў Менску[1]

Хуткія факты Жанр:, Аўтар: ...

Згодна з воляй аўтаркі ўсе выданьні пабачылі сьвет ананімна.

У кнізе зьмешчаныя 108 кулінарных і аптэчных рэцэптаў, прычым тамака няма такіх інгрэдыентаў, якія нельга было б у той час знайсьці ў беларускай вёсцы альбо на крайні выпадак на местачковым кірмашы. Пасьля сьмерці аўтаркі манапольныя правы на гэтыя выданьні выкупіла ў яе сям’і віленская кнігавыдавецкая фірма Завадзкага[2].

Па-беларуску ўпершыню выйшла ў выдавецтве «Полымя» ў 1993 годзе. Пераклад з польскай мовы П. Казлоўскага, В. Нядзьвецкай. Пераклад падрыхтаваны паводле выданьня 1858 году[3].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads