Магутны Божа (фэст)
музычны фэст у Магілёве (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Магу́тны Бо́жа» — фэстываль духоўнай музыкі, які праводзіцца ў Магілёве з 1993 року.
Апісаньне
Назва фэстывалю паходзіць ад аднайменнага вершу Натальлі Арсеньневай, пакладзенага на музыку Міколам Равенскім. Усе ўдзельнікі фэсту павінны выканаць гэты гімн на мове арыгіналу[1][2].
Упершыню адбыўся ў ліпені 1993 року. Да 2008 року праводзіўся штогод, пасьля адбыўся трохгадовы перапынак[3]. Арганізатары фэсту: магілёўская рыма-каталіцкая парафія Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, Фундацыя адраджэньня хрысьціянскай культуры «Магутны Божа», аддзел па справах культуры Магілёўскага гарвыканкаму. Першыя фэстывалі падтрымлівалі Беларускі народны фронт «Адраджэньне», Фонд Сораса, грамадзкі камітэт «Дзеці Чарнобылю». Ад 2015 року ладзіцца штодвагады.
Удзел бяруць прадстаўнікі розных хрысьціянскіх дэнамінацыяў. У фэстывалі, акрамя беларусаў, у розныя гады бралі ўдзел госьці з Баўгарыі, Бразыліі, Вэнэсуэлы, Вялікабрытаніі, Ганы, Гішпаніі, Грузіі, Даніі, Злучаных Штатаў Амэрыкі, Ізраілю, Італіі, Камэруну, Кітаю, Кубы, Латвіі, Летувы, Малдовы, Мэксыкі, Нігерыі, Нідэрляндаў, Нямеччыны, Пакістану, Польшчы, Пэру, Расеі, Сальвадору, Сэрбіі, Таджыкістану, Украіны.
У 2021 годзе фэст адмянілі. Прычыну адмены арганізатары назваць ня здолелі[4]. Як мяркуе партал каталікоў, наўрад ці прычынай мог стаць каранавірус — іншыя сьвяты і фэсты, у тым ліку «Славянскі базар у Віцебску», адбыліся.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads